Тэатр «Крылы халопа» аднаўляе праект чытак п’ес сучаснай беларускай драматургіі, пачаты ў 2012 годзе!
30 ліпеня адбудзецца паказ сумеснага праекту аўтара і тэатру — чытанне новай п’есы Лёхі Чыканаса «Сэкс мне не патрэбен». П’еса трапіла ў шорт-ліст першага конкурса-фестывалю сучаснай беларускай драматургіі “Write-box”.
У чытанні ўдзельнічаюць:
— сапраўдны жывы аўтар п’есы (1),
— акторка тэатру “Крылы халопа” (1),
— праектар каляровых выяў (1),
— выпадковыя гледачы (4).
Пасля чытання абмяркоўваем, спрабуем падмануць Звера, ствараем і разбураем асабістыя сэксуальныя канструкты.
Уваход 4.00 бел. руб.
Дызайн афішы Антон Макуха