Прастора КХ
Независимое культурное пространство в Бресте
улица Халтурина 2/1, Brest, 224013 Belarus ,

Лекцыя прафесара Мілены Драгічэвіч Шэшыч “Сучаснае мастацтва як каталізатар сацыяльных зменаў”

Feb 6, 2015 @ 7:00 pm

Мілена Драгічэвіч Шэшыч – міжнародны эксперт у галіне культурнай палітыкі і менеджменту ў галіне культуры, кіраўнік секцыі ЮНЕСКА па культурнай палітыцы і менеджменту, прафесар і дэкан факультэта драматычных мастацтваў Універсітэта мастацтваў у Белградзе (Сербія).
Яна была дарадцам міністра культуры Рэспублікі Сербія (2006-2007) і працавала ў якасці эксперта ў шэрагу міжнародных арганізацый, у тым ліку ЮНЕСКА, Савета Еўропы, Еўрапейскага культурнага фонду, Інстытута адкрытага грамадства, ENCATC, Marcel Hicter Foundation, Pro Helvetia і British Council. Прафесар Драгічэвіч Шэшыч з’яўляецца аўтарам 15 кніг і больш за 100 артыкулаў па шырокаму колу пытанняў, у тым ліку арт-менеджменце, культурнай палітыцы і міжкультурных адносінам. Мілена Драгічэвіч Шэшыч была ўключана ў больш як 50 праектаў у галіне культурнай палітыкі і кіравання ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, у дзяржавахс ЕС і іншых краінах Еўропы, Міжземнамор’я, Каўказа і Цэнтральнай Азіі і Індыі
У рамках лекцыі і дыскусіі, на прыкладах культурных праетаў і мастацкіх акцый, ажыццяўлённых у балканскіх краінах, краінах ЕС і ўсходняй Еўропы, мы абмяркуем якім чынам сучасная культура і мастацтва могуць правакаваць грамадства да пэўных зменаў, мяняць сацыяльны клімат, стымуляваць рашэнне экалагічных пытанняў або ўздзейнічаць на гарадское планаванне.

Дадзеная лекцыя арганізаваная Галерэяй сучаснага мастацтва “Ў” у межах праграмы па нефармальнай адукацыі і прафесійным развіцці ARTPLATFORM.



ГДЕ / WHERE


  • Прастора КХНезависимое культурное пространство в Бресте

ПОДРОБНОСТИ / Event Details