Прастора КХ
Независимое культурное пространство в Бресте
улица Халтурина 2/1, Brest, 224013 Belarus ,

Прэзентацыя арганізацыі GeoAIR у рамках праекта S.M.A.R.R.R.T. Ніні Палавандышвілі і Дата Чыгхолашвілі (Тбілісі, Грузія)

Jun 15, 2015 @ 7:00 pm

Прэзентацыя арганізацыі GeoAIR у рамках праекта S.M.A.R.R.R.T.
Ніні Палавандышвілі і Дата Чыгхолашвілі (Тбілісі, Грузія)

GeoAIR абапіраецца на багаты досвед супольных мастацкіх праектаў, ажыццёўленых у Грузіі і па ўсім свеце. GeoAIR ладзіць і падтрымлівае міжнародныя праекты па абмене з мэтай узмацніць грузінскі і каўказкі свет мастацтва, зводзіць разам мастакоў і куратараў з розных культурніцкіх слаёў ды знаходзіць ім адпаведны супольны кантэкст для супрацы. Апрача таго, GeoAIR стымулюе і прыцягвае ўвагу да мясцовага мастацтва і культуры. Мы супрацоўнічаем з паасобнымі партнёрамі і цэлымі арганізацыямі, якія падзяляюць нашы мэты.

З 2010 GeoAIR ладзіць праграмы па творчаму гасцяванню для мастакоў. Гэтая праграма прапануе куратарам, культурніцкім мэнэджэрам і мастакам магчымасць атабарыцца ў Тбілісі і скарыстаць гэты горад як пункт адліку для навязвання кантактаў з мастакамі, культурнымі ўстановамі і куратарамі каўказкага рэгіёну, для развіцця і паглыблення сваіх ведаў, для даследвання тутэйшага культурнага кантэксту. У сваю чаргу мясцовыя мастакі, куратары і арганізацыі атрымліваюць магчымасць пашырыць свае веды пра найноўшыя метады і тэхнікі, з якімі працуюць замежныя мастакі і куратары.

Адное з асноўных палёў дзейнасці праграм GeoAIR’а – гэта ўзаемадзеянне з публікай. Кожны мастак, які знаходзіцца на творчай стыпендыі як найменей адзін раз павінны правесці публічную прэзентацыю сваіх прац і праектаў, якія ён распацоўвае на творчым гасцяванні. GeoAIR заахвочвае запрошаных мастакоў далучацца да майстар-класаў з мэтаю сфармаваць шчыльнейшыя стасункі з каўказкай культурніцкай супольнасцю і мастакамі. На гэтых майстар-класах удзельнікі дзеляцца з мясцовымі мастакамі, публікай і суполкамі сваім досведам, вобразам думкі і ідэямі. Большасць нашых куратарскіх праектаў носяць міждысцыплінарны характар, мы шчыльна супрацоўнічаем з архітэктарамі, урбаністамі, антраполагамі і г.д., мы даем перавагу сацыяльна значным праектам, якія мяркуюць супрацу і заангажаванасць грамадства.

За 10 гадоў чыннага існавання GeoAIR інтэнсіўна працуе над развіццём сучасных мастацкіх практык, якія маюць дачыненне да важных для грамадства тэм, збольшага з выкарыстаннем публічнай прасторы. GeoAIR ведаюць у Грузіі і за мяжой, у яе абшырная сетка кантактаў, і мы пастаянна дасканалімся, каб нашыя праекты рабіліся шторазу больш абгрунтаваныя навукова, і ўключалі ў сябе спецыфіку пэўнага асяроддзя ці мясцовасці. Дарма што GeoAIR невялікая каманда, але яе складаюць прафесіяналы з шматграннымі зацікаўленнямі і праектамі. Менавіта на падмурку шматдысцыплінарнасці яны маюць досвед і ўмельствы для стварэння прасторы, планавання актыўнасцяў і правядзенне даследванняў, а таксама распрацоўкі праектаў.

Ніні Палавандышвілі нарадзілася і гадавалася ў Тбілісі, сталіцы Грузіі. Пасля вывучэння гісторыі мастацтваў у Тбілісі, скончыла факультэт грамадскай ды індустрыяльнай камунікацыі ў берлінскім UdK. У 2006 годзе Ніні далучылася да мастацкай ініцыятывы GeoAIR, і стуль яна актыўна курыруе і ладзіць міжнародныя праекты па абмене ў Грузіі і па-за яе межамі. У сваіх праектах Ніні даследуе сацыяльныя і палітычныя кантэксты ды іх вытлумачэнне ў тканцы культурнай дзейнасці і сучаснага мастацтва. Яе інтарэсы палягаюць у мастацкіх практыках, якія даюць найноўшыя формы і знаходзіць мову з якой робіцца магчыма размаўляць пра грамадскія і палітычныя тэмы.

Дата Чыгхолашвілі нарадзіўся і гадаваўся ў Тбілісі, сталіцы Грузіі. Пасля заканчэння бакаўлаўрэату па гуманітарных навуках у Грузінскім універсітэце, у 2012 атрымаў годнасць магістра ў сацыяльнай антрапалогіі ва Універсітэце Эдынбургу і працягнуў даследванні ў дактарантуры па антрапалогіі ў Тбіліскім Дзяржаўным універсітэце. У 2012 Дата далучыўся да мастацкай ініцыятывы GeoAIR. Цяпер ён працуе на мяжы сацыяльнай антрапалогіі і сучаснага мастацтва, адкрываючы сувязь паміж імі пры дапамозе тэарытычных даследванняў і праектаў. Дата збольшага цікавіцца тэмамі, якія маюць дачыненне да выяўленчай і гарадской антрапалогіі, этнаграфіі, сацыяльназначных мастацкіх практык, публічнай прасторы, міграцыі, – з элементамі, якія зазвычай узаемазвязаныя ў яго супрацы з іншымі даследчыкамі.

www.geoair.ge

info@geoair.ge

Праект ажыццяўлён галерэяй сучаснага мастацтва “Ў” (Беларусь), GeoAIR (Грузія) ў партнёрстве з Kulturos Ambasada (Літва) у межах праекта S.M.A.R.R.R.T.

Presentation of GeoAIR in the framework of S.M.A.R.R.R.T. project

Nini Palavandishvili and Data Chigholashvili (Tbilisi, Georgia)

GeoAIR is backed with rich experience of implementing collaborative art projects locally and internationally. GeoAIR organizes and supports international exchange projects with the goal of strengthening the Georgian and Caucasian art world, bringing together artists and curators from different cultural backgrounds and finding relevant contexts for them to work in. Besides this, GeoAIR stimulates and raises awareness and engagement with art and culture from this region. We work together with international individuals and organizations that share our goals.

Since 2010 GeoAIR runs a residency program. This is a self directed residency program, that offers curators, culture producers and artists the opportunity to base themselves in Tbilisi and use this location as a starting point to build networks, meet artists, cultural institutions and curators from the Caucasus region, and develop and deepen their knowledge and research of the Caucasus context. In return local artists, curators and organizations will have the opportunity to extend their knowledge about the innovative ways that many international artists/curators are working.

A fundamental part of all GeoAIR programs is the interaction with the public. As a minimum each resident is required to give a public presentation about their work and the project that they are developing during the residency. GeoAIR encourages residents to incorporate workshops during the residency in order to form closer relationships with the community and the local artists. Through these activities the participants share their experiences, processes and ideas with local artists, audiences and different communities. Also most of our curatorial projects have interdisciplinary character, we work very closely with architects, urbanists, anthropologists etc., we give priority to socially engaged projects, which intend close collaboration and involvement of communities.

For over 10 years of active existence, GeoAIR has been intensively working on developing contemporary art activities dealing with urgent issues, mainly in relation with and in public space. GeoAIR has local and international recognition and network, and constantly develops their activities to be more research-based, inclusive and engaged in the specificity of given environment. Despite being a small team, GeoAIR consists of interdisciplinary professionals and acts in this manner, therefore they have the experience and skills for creating the space, implement activities and conduct the research, as well as develop further connected projects from this idea.

Nini Palavandishvili was born and raised in Tbilisi, Georgia. After studying Art History in Tbilisi, she graduated from the UdK Berlin in Faculty of Public and Industrial Communication. In 2006 Nini joined artist initiative GeoAIR and since then she is actively engaged in curating and organising international exchange project in Georgia and beyond its borders. Through her projects Nini researches on social and political contexts and its interpretation in the context of cultural production and contemporary art. She is interested in artistic practice that gives innovative forms and finds a language with which it is possible to speak about political and social matters.

Data Chigholashvili was born and raised in Tbilisi, Georgia. After completing BA in humanities at the University of Georgia, in 2012 he obtained his MSc degree in social anthropology at the University of Edinburgh and continued research on PhD level in anthropology at Tbilisi State University. In 2012 Data joined artist initiative GeoAIR. He is working between social anthropology and contemporary art, exploring the connections between them through theoretical research and projects. He is mainly interested in the topics concerning visual and urban anthropology, ethnography, socially-engaged art practices, public space, migration, foldaways, memory – some of which are usually interconnected in his collaborative work.

www.geoair.ge

info@geoair.ge



ГДЕ / WHERE


  • Прастора КХНезависимое культурное пространство в Бресте

ПОДРОБНОСТИ / Event Details