Прастора КХ
Независимое культурное пространство в Бресте
улица Халтурина 2/1, Brest, 224013 Belarus ,

Сустрэча з Вiктарам Жыбулем: “Варлам Шаламаў і беларуская літаратура”

May 18, 2016 @ 7:00 pm

Мы працягваем сустрэчы у Прасторы КХ у межах выставы “Жыць ці пісаць. Варлам Шаламаў” https://www.facebook.com/events/783502238452452/
Сустрэча адбудзецца з Віктарам Жыбулем на тэмат : “Варлам Шаламаў і беларуская літаратура”
У лекцыі будуць разглядацца наступныя пытанні:
Чым Варлам Шаламаў цікавы і блізкі беларускаму чытачу.
Беларускі кантэкст у творах В. Шаламава.
Творчыя кантакты Варлама Шаламава з мінскім яўрэйскім паэтам Хаімам Мальцінскім.
Творчасць В. Шаламава і прадстаўнікоў беларускай лагернай прозы (Ф. Аляхновіч, П. Палягошка, С. Грахоўскі, Л. Геніюш, Я. Скрыган і інш.): падабенствы і адрозненні.
Апавяданні В. Шаламава ў беларускім перакладзе.

Віктар Жыбуль – беларускі паэт, кандыдат філалагічных навук, навуковы супрацоўнік архіва-музея літаратуры БДАМЛМ (Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва).

У межах сустрэчы таксама адбудзецца прагляд фільма “Некалькі маіх жыццяў. Варлам Шаламаў”

Прастора КХ, вул. Халтурына 2/1
Уваход вольны.



ГДЕ / WHERE


  • Прастора КХНезависимое культурное пространство в Бресте

ПОДРОБНОСТИ / Event Details