
Адкрыцце выставы “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён”,
Выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён”, тэма якой – становішча бежанцаў з Паўночнага Каўказу на беларуска-польскай мяжы, сталася вынікам калабарацыі паміж мастакамі, куратарамі і валантэрамі праваабарончай ўстановы Human Constanta.
Напачатку верасня Human Constanta разгарнула ў горадзе гуманітарную і праваабарончую місію па працы з бежанцамі. Адным з кірункаў дзейнасці ініцыятывы сталіся распаўсюд інфармацыі і асвета: прыцягненне ўвагі беларускай, польскай і міжнароднай грамадскасці да праблемы і спрыянне найхутчэйшаму яе вырашэнню, што з’яўляецца адной з важных задачаў місіі.
З гэтай нагоды вялася сумесная праца з прадстаўнікамі мастацкай супольнасці, вынікам якой сталася гэтая выстава. Мастацтва, якое заўжды было ня толькі эстэтызацыяй рэчаіснасці, але і сродкам камунікацыі, сёння ўсё часцей звяртаецца да сацыяльна-палітычнай тэматыкі і можа з’яўляцца дзейсным сродкам для дасягнення зменаў у грамадстве.
Удзельнікі/-цы:
Аляксандар Васюковіч
Аслан Гайсумаў
Марына Напрушкіна
Максім Сарычаў
Аляксей Талстоў
Валантэры праваабарончай місіі ўстановы “Human Constanta”
Куратары: Ілона Дзяргач і Аляксей Талстоў
Каардынатар праекта: Аляксей Казлюк
Выстава будзе працаваць з 8 па 22 снежня паводле графіку: чацвер, пятніца: 17:00 — 19:00; субота, нядзеля: 15:00 — 19:00
#WithRefugees #СБеженцами #InvisibleRefugees
Previous Event Next Event