Прастора КХ
Независимое культурное пространство в Бресте
улица Халтурина 2/1, Brest, 224013 Belarus ,

Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева ў КХ

Apr 6, 2017 @ 7:00 pm  —  Apr 6, 2017 @ 10:00pm

ПАРЫЖ-МЕНСК-БЕРАСЬЦЕ: АЛЬГЕРД БАХАРЭВІЧ І ЮЛЯ ЦІМАФЕЕВА Ў ПРАСТОРЫ КХ
6 красавіка ў берасьцейскай Прасторы КХ – супольны выступ менскіх літаратараў: Альгерда Бахарэвіча і Юлі Цімафеевай. Аўтары прадставяць свае апошнія кнігі: “Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры” і “Цырк”.
Альгерд Бахарэвіч напісаў “Бэзавы і чорны” ў Парыжы, дзе атрымаў летась літаратурную стыпендыю ў міжнародным Цэнтры Рыкале. Выданне для Беларусі незвычайнае: пад адной вокладкай змешчаныя эсэ, прысвечаныя беларускім “слядам” ў францускай сталіцы, апавяданне “Магіла Нестара Махно”, біяграфічныя нататкі, вершы, спроба містычнага літаратуразнаўства. Якое месца займаў Парыж у творчасці беларускіх класікаў і пісьменнікаў савецкага часу, што гэтае месца значыць для сучаснай беларускай літаратуры, хто мы для Еўропы і што такое Еўропа для нас – вось асноўныя тэмы гэтай кнігі. Сам аўтар называе яе “антышляхаводнікам” па Парыжы.
Кніга “Бэзавы і чорны” паспяхова паўдзельнічала ў прэміі “Кніга году”, дзе заняла другое месца, падзяліўшы яго з “Айчынай” Уладзімера Арлова і Паўла Татарнікава. Другое месца сярод усіх намінаваных кніг аддалі ёй і эксперты кніжнага галасавання на Радыё Свабода.
“Цырк” – другі зборнік вершаў паэткі і перакладчыцы Юлі Цімафеевай. Значная частка ўключаных у яго тэкстаў таксама напісаная аўтаркай у Парыжы, іншыя – у Менску і беларускай вёсцы Кароткавічы. Юля Цімафеева працягвае назіраць за дрэсіроўшчыцай-мовай, асэнсоўвае сваё месца ў сьвеце і соцыюме, спрабуе адказаць на пытаньне, што такое паэзія і як жанчына ўпісаная ў палітычна-культурны кантэкст нашага часу.
“Уласны голас Юлі Цімафеевай выявіўся гучным і дзёрзкім, — піша ў сваёй рэцэнзіі на кнігу Алена Карп. — Карнавал і страх карнавалу (гербарый, высушваньне) — паміж гэтымі двума станамі гераіня намацвае глебу, наколькі яна пачуваецца жывой, наколькі наогул яна можа дазволіць сабе жыцьцё… асабістую рэфлексію нечага балючага і вярэдлівага, або невымоўна прыгожага, ці проста невымоўнага”. Зборнік “Цырк” увайшоў ў шорт-ліст нацыянальнай прэміі “Кніга году”.

Уваход вольны!
Арганізатары просяць пра данэйшн (у меру магчымасці), каб пакрыць выдаткі на прыезд гасцей.



ГДЕ / WHERE


  • Прастора КХНезависимое культурное пространство в Бресте

ПОДРОБНОСТИ / Event Details


  • Начало / Starts
    Apr 6, 2017 @ 7:00 pm
  • Конец / Ends
    Apr 6, 2017 @ 10:00pm
  • Facebook Event
    View event on Facebook