
Выстава Дэвіянтнага Мастацтва — II
27 студзеня а 19.00 ў Галерэі Прасторы КХ адкрыецца другая выстава Беларускага Дэвіянтнага Сучаснага Мастацтва.
Першая выстава цыклу, падчас якой берасцейцы мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасьцю трох мастакоў — падапечных менскага псіханеўралагічнага дома-інтерната — Генадзя Грышэля, Канстанціна Ладошкіна і Міхася Буліча — праходзіла ў Прасторы КХ ў красавіку 2016 года. У 2017 Прастора КХ прадстаўляла творы Канстанціна Ладошкіна і Міхася Буліча ў межах вялікага арт-праекту «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам» у Менску.
На другой выставе цыкла ў Берасці будуць прадстаўлены свежыя працы Ладошкіна и Буліча ў вялікім фармаце.
Прэзентаваць выставу на адкрыцці будзе Дар’я Яскевіч — псіхолаг псіханеўралагічнага дома-інтэрната, арт-тэрапеўт, арганізатар мастацкай майстэрні «Дом», куратар выставаў беларускага дэвіянтнага мастацтва і праекта «Аrt «Ну-во!», адзін з куратараў фэстывалю інтэграваных тэатраў «OneDay», арганізатар рэабілітацыйных арт-тэрапеўтычных пленэраў і лагераў для людзей з асаблівасцямі і без.
___________________________________________________
Канстанцін Ладошкін
Нарадзіўся ў 1951 годзе. Выхоўваўся ў дзіцячым доме. Служыў у арміі. Працаваў на заводзе абагравальнага абсталявання. Разведзены. Мастацкай адукацыі не мае, але сцвярджае, што закончыў тэатральна-мастацкі інстытут. Малюе з самага дзяцінства. Удзельнік майстэрні дэвіянтнага мастацтва «Арт «Ну-во!» з 2007 года. Удзельнік міжнароднага фестываля сучаснага мастацтва «ДАХ». Яго творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расеі, Украіне, Польшчы, Нарвегіі.
Выставы:
«Акрыл» / 2010 / галерэя «TUT.BY” / Мінск
“Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва ” / 2012 / Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»
Персанальная выстава / 2016 / Літаратурны музей П.Броўкі / Мінск
«Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва» / 2016 / Прастора КХ / Брэст
«Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам» / 2017 / Мінск
________________________________________________
Міхась Буліч
Нарадзіўся ў 1951 годзе. Халасты. Холост. Дзяцей не мае. Жыве ў доме-інтэрнаце з 1992 года. Маляваў усё і заўсёды. Мастацкай адукацыі не мае. Удзельнік майстэрні дэвіянтнага мастацтва «Арт «Ну-во!» з 2004 года. Неаднаразовы ўдзельнік міжнароднага фестываля сучаснага мастацтва «ДАХ». Яго творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расеі, Германіі, Польшчы, Нарвегіі.
Выставы:
«Акрыл» / 2010 / галерэя «TUT.BY” / Мінск
“Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва ” / 2012 / Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»
Персанальная выстава»Архімары» / 2015 / Літаратурны музей П.Броўкі / Мінск
«Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва» / 2016 / Прастора КХ / Брэст
«Мы ёсць» / 2017 / «Fаlconclub» / Мінск
«Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам» / 2017 / Мінск
_____________________________________________________
Адкрыцце выставы 27 студзеня а 19:00 у Галерэі Прасторы КХ (вул. Халтурына, 2/1).
Уваход на адкрыццё вольны.
Выставу можна наведаць да 17 лютага.
Галерэя КХ працуе: чацвер-нядзеля — з 15:00 да 19:00.
Кошт уваходнага квітка: 2 рублі.
Тэлефон для даведак: +(33)3083811
.
Previous Event Next Event