Прастора КХ
Независимое культурное пространство в Бресте
улица Халтурина 2/1, Brest, 224013 Belarus ,

Рэпартаж з сэрца палескіх балот

Nov 18, 2016 @ 6:00 pm  —  Nov 18, 2016 @ 8:00pm

Прэзентацыя кнігі польскай журналісткі-рэпартажніцы Малгажаты Шэйнэрт “Насыпаць горы. Палескія гісторыі”.

“Насыпаць горы. Палескія гісторыі” – гэтак называецца прысвечаная феномену Палесся кніга – а яе беларуская версія выйшла нядаўна ў выдавецтве “Логвінаў” – вядомай польскай журналісткі-рэпартажніцы Малгажаты Шэйнэрт.

“Насыпаць горы. Палескія гісторыі” – таленавіта закручаны ўсёахопны аповед пра рэгіён, дзе поруч жылі беларусы, палякі, літоўцы, украінцы і габрэі. Але таксама і тутэйшыя – палешукі, для якіх радзіма – гэта не гісторыя ці палітыка, а месца чалавека ў космасе. Гэта застылы ў часе свет магнатаў, паноў і сялян, прамыслоўцаў, гандляроў і цадыкаў, а таксама яго драматычны фінал.

На пачатку ХХІ стагоддзя Малгажата Шэйнэрт выпраўляецца балотным шляхам на пошукі слядоў затопленай Пінскай флатыліі і зніклага Герадотавага мора. Распавядае пра Пінск, родны горад караля рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусціньскага, які ён сам не паспеў апісаць. Шэйнэрт адведвае герояў розных нацыянальнасцей, статусаў і часоў. Сярод іх беларускі палітык і польскі сенатар Раман Скірмунт, забіты ў сваім маёнтку; Напалеон Орда – дакументаліст амаль ужо страчанага свету замкаў, палацаў і святынь; вязень сталінскіх лагераў Казімір Свёнтак, які пазней, ужо ў часы свайго кардынальства, выбраў сабе ўбогае жытло на самай гразкай вуліцы Пінска; Рахіль Вейцман з Моталя, маці першага Прэзідэнта Ізраіля і бабка сёмага. Шэйнарт завітвае таксама ў хаты да шараговых паляшукоў – тым, хто жыве здалёк ад вялікай палітыкі, сцеражэ сваіх багоў і свае мовы, верыць, што яшчэ можна ўратаваць знішчанае. Кніга аздобленая вялікай колькасцю аўтэнтычных фотаздымкаў.

Малгажата Шэйнарт нарадзілася ў 1936 годзе ў Варшаве. Дэбютвала ў 1972 годзе рэпарцёрскай кнігай пра Амерыку. Была шэфам рэпартажнага аддзела “Газэты Выборчай”.

Прэзентацыя кнігі “Насыпаць горы” з удзелам аўтаркі, а таксама перакладчыц Марыі Пушкінай і Алены Пятровіч, адбудзецца ў “Прасторы КХ” (вул. Халтурына, 2/1, г. Брэст), а 18-ай гадзіне.
Прэзентацыя пройдзе ў рамках “Месяца польскай літаратуры”.
Партнёры:
Кнігарня Логвінаў (http://lohvinau.by/)
Польскі Інстытут, Мінск (www.instpol.by)



ГДЕ / WHERE


  • Прастора КХНезависимое культурное пространство в Бресте

ПОДРОБНОСТИ / Event Details


  • Начало / Starts
    Nov 18, 2016 @ 6:00 pm
  • Конец / Ends
    Nov 18, 2016 @ 8:00pm
  • Facebook Event
    View event on Facebook