Прастора КХ
Независимое культурное пространство в Бресте
улица Халтурина 2/1, Brest, 224013 Belarus ,

Сяргей Прылуцкі і Павал Касцюкевіч у Брэсце

Oct 31, 2016 @ 7:00 pm  —  Oct 31, 2016 @ 9:00pm

Сяргей Прылуцкі прэзентуе кнігу вершаў Кім Чжун Хо “Патрыятызм для чайнікаў” у сваім перакладзе з паўночнакарэйскай, а Павал Касцюкевіч сямейную сагу “План Бабарозы”.

Крыху пра кнігі.
Новая кніга вершаў Кім Чжун Хо «Патрыятызм для чайнікаў» у перакладзе з паўночнакарэйскай мовы Сяргея Прылуцкага. Да канца невядома, ці Кім Чжун Хо – сапраўднае імя і прозвішча аўтара, ці гэта псеўданім. Больш за тое, ніхто дагэтуль невядома, як ён выглядае, дзе нарадзіўся і вырас, і на якім этапе ён быў завочна прысуджаны ўладамі КНДР да смяротнага пакарання. Кнігу складаюць раней невядомыя тэксты, а таксама вершы са зборнікаў «Міністэрства ўнутраных органаў», «Патрыятызм для чайнікаў», «Зеляней, магілка!» і «Жылы і мазалі».
Раман “План Бабарозы” — гэта мілосны шасцікутнік, дзе менскі псіхатэрапеўт выбірае паміж каханай жанчынай і любай прабабуляй, і дзе фігуруюць яшчэ тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці. Гэта сямейная сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, дзе чатыры пакаленні прыбышоў усё жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Менску. Гэта найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай радзіны.

Мерапрыемства праходзіць у межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

31 кастрычніка. Прастора КХ, Халтурына 21,
Пачатак а 19.
Уваход – вольны!



ГДЕ / WHERE


  • Прастора КХНезависимое культурное пространство в Бресте

ПОДРОБНОСТИ / Event Details


  • Начало / Starts
    Oct 31, 2016 @ 7:00 pm
  • Конец / Ends
    Oct 31, 2016 @ 9:00pm
  • Facebook Event
    View event on Facebook