Прастора КХ
Независимое культурное пространство в Бресте
улица Халтурина 2/1, Brest, 224013 Belarus ,

Чытанні беларускіх мысляроў

Sep 24, 2016 @ 7:00 pm  —  Sep 24, 2016 @ 10:00pm

24 верасня ў рамках Тыдня беларускага мыслення тэатр «Крылы халопа» рэалізуе Чытанні беларускіх мысляроў. Мы хацім, каб прагучалі і былі пачутыя тэксты, якія няшмат хто чытае ў жыцці, але якія з’яўляюцца важнымі для развіцця мыслення ў Беларусі. Мы будзем чытаць і слухаць пра будучыню Беларусі і фармаванне камьюніці, “культуру смецця” і інклюзіўную справядлівасць, жаночае цела паміж фемінізмам і палітыкай і пра ідэю Еўропы і г.д. Мы хацелі б таксама, каб былі пачутыя галасы беларускіх жанчын-мыслярак. У чытанні прагучаць урыўкі з твораў А. Разанава, В. Акудовіча, В. Шпарагі, У. Мацкевіча, Т.Шчурко, Л. Міхеевай, М. Жбанкова і інш.

Спачатку была ідэя зрабіць акторскія чытанні, але мы вырашылі зламаць традыцыйную пазіцыю актыўны актор пасіўны слухач і запрасіць нашае камьюніці да актыўнага ўдзелу.

З 19 да 22 гадзіны запрашаем жадаючых паспрабаваць сабе як акторычытачы і прачытаць урывак (альбо цэлы твор) з беларускіх філосафаў і мысляроў. Тым, хто заявіць пра свой удзел, можам прапанаваць тэксты на выбар, хаця ніхто ня устрымлівае ад чытання самастойна абранага тэксту.

Для ўдзелу просім запоўніць форму:
https://goo.gl/forms/WOyQ7xck1w1Z4lkG2

Уваход вольны!



ГДЕ / WHERE


  • Прастора КХНезависимое культурное пространство в Бресте

ПОДРОБНОСТИ / Event Details


  • Начало / Starts
    Sep 24, 2016 @ 7:00 pm
  • Конец / Ends
    Sep 24, 2016 @ 10:00pm
  • Facebook Event
    View event on Facebook