Тэатр Крылы Халопа

  • Театр Крылы Халопа
    • О театре
    • Проекты
    • Спектакли
    • Педагогика
    • АРХИВ
    • Контакты
  • Пространство КХ
    • О КХ
    • ГАЛЕРЕЯ
    • КОНТАКТЫ
    • ПРЕССА
    • УСЛУГИ
    • ПАРТНЕРЫ
  • English

Лекцыя прафесара Мілены Драгічэвіч Шэшыч «Сучаснае мастацтва як каталізатар сацыяльных зменаў»

02nd фев

18265_1614817822080079_7320320675187385603_n

Паважаныя сябры, запрашаем на лекцыю прафесара Мілены Драгічэвіч Шэшыч

6 лютага (пятніца)

19:00, вул. Халтурына 2/1

Мілена Драгічэвіч Шэшыч — міжнародны эксперт у галіне культурнай палітыкі і менеджменту ў галіне культуры, кіраўнік секцыі ЮНЕСКА па культурнай палітыцы і менеджменту, прафесар і дэкан факультэта драматычных мастацтваў Універсітэта мастацтваў у Белградзе (Сербія).

 

Яна была дарадцам міністра культуры Рэспублікі Сербія (2006-2007) і працавала ў якасці эксперта ў шэрагу міжнародных арганізацый, у тым ліку ЮНЕСКА, Савета Еўропы, Еўрапейскага культурнага фонду, Інстытута адкрытага грамадства, ENCATC, Marcel Hicter Foundation, Pro Helvetia і British Council. Прафесар Драгічэвіч Шэшыч з’яўляецца аўтарам 15 кніг і больш за 100 артыкулаў па шырокаму колу пытанняў, у тым ліку арт-менеджменце, культурнай палітыцы і міжкультурных адносінам. Мілена Драгічэвіч Шэшыч была ўключана ў больш як 50 праектаў у галіне культурнай палітыкі і кіравання ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, у дзяржавахс ЕС і іншых краінах Еўропы, Міжземнамор’я, Каўказа і Цэнтральнай Азіі і Індыі.
У рамках лекцыі і дыскусіі, на прыкладах культурных праетаў і мастацкіх акцый, ажыццяўлённых у балканскіх краінах, краінах ЕС і ўсходняй Еўропы, мы абмяркуем якім чынам сучасная культура і мастацтва могуць правакаваць грамадства да пэўных зменаў, мяняць сацыяльны клімат, стымуляваць рашэнне экалагічных пытанняў або ўздзейнічаць на гарадское планаванне.


Дадзеная лекцыя праходзіць у межах праграмы па нефармальнай адукацыі і прафесійным развіцці ARTPLATFORM.

Выява (c) Igor Grubic, Angels with Dirty Faces, 2004-06

Тэатр Крылы Халопа © 2023. Privacy Policy
  • Facebook
  • Twitter
  • VK