“…Якія ўсе былі людзі, такіе добрыя, дабразычлівыя.
Пасля вайны былі харошыя людзі. Дружна было …”
З сабраных аповедаў пра Вялікае сяло
15 траўня ў музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» тэатр «Крылы халопа» прадставіць дакументальны тэатральны праект «Гісторыі Беларусі. Вялікае Сяло». Праект будзе часткай акцыі «Вечныя каштоўнасці», якая адбудзецца ў Міжнародную Ноч музеяў.
На працягу чэрвеня- жніўня 2014г. тэатр “Крылы халопа” рэалізоўваў праект, у межах якога праводзіў майстар-класы для дзяцей вёсак Вялікае Сяло і Ялова Пружанскага раёна, што ў 120 кіламетрах ад Брэста каля Белавежскай пушчы.
На першым этапе дзеці слухалі і збіралі гісторыі мясцовых бабуляў і дзядуляў,- аповеды з жыцця, гісторыі пра вёску, часы вайны, пра суседзяў, немцаў, партызанаў, каханне, і нават Кацярыну ІІ… Пасля дзеці асвойвалі тэхніку тэатра ценяў, самі стваралі лялькі і сцэнаграфію, вучыліся прамаўляць тэатральны тэкст і ствараць музычнае і гукавае афармленне спектаклю. Вынікам стаўся спектакль “Аповеды Вялікага сяла”, які ў першы раз будзе прадстаўлены у Брэсце.
Гісторыя, якую мы ведаем па падручніках — гэта яшчэ далёка не ўся гісторыя. Вельмі часта мы не разглядаем “маленькія” чалавечыя гісторыі, як важныя для разумення гістарычных падзей. Вусныя аповеды часта становяцца адпраўнай кропкай пераасэнсавання “вялікай гісторыі”. Нам можа здавацца, што важнае (і гістарычна значнае) адбываецца дзесьці далёка, у вялікіх гарадах, з удзелам вядомых людзей. Але аповед пра вайну, расказаны бабуляй з суседняга дома, можа змяніць наш погляд на тое, што мы вывучалі ў школе. І на ўласную вуліцу, вёску, горад, краіну. Малое становіцца вялікім, нязначнае становіцца важным…
Каардынацыя праекта: Алена Штык
Тэатральныя педагогі: Алена Штык, Сяргей Гайко, Святлана Гайдалёнак
Рэжысура: Алена Штык
Музычнае афармленне: Насця Хмель
Акторы: Аня Калінічэнка, Раман Калінічэнка, Лізавета Каравай, Марыя- Віялета Каравай, Ульяна Комса, Люба Чабатоўская, Наташа Чабатоўская, Юра Чабатоўскі, Глеб Багданаў, Насця Гайко.
Прэм’ера спектакля: 10 жніўня 2014г. у рамках фестывалю “Прызба-фэст: тэатр, экалогія, сацыяльнае мастацтва”(вёска Залессе, Брэсцкая вобласць).
Пачатак уваходу на праграму “Ночы музеяў” у 18.30 (па запрашэннях). Уваход па білетах у 20.30.
Кошт білетаў: дарослы- 50 тысячаў, студэнцкі- 25 тысячаў, дзіцячы- 20 тысячаў.
Увага!!! Колькасць білетаў вельмі абмежаваная !!!
Паказ спектаклю ў Брэсце зрэалізаваны ў партнэрстве і дзякуючы падтрымцы музея «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці”, і асабіста дырэктаркі музея Тарыма І. Н. , а таксама кампаніі СП “Санта- Iмпэкс Брэст”. Асобая падзяка за падтрымку Ўстанове «Мова Нанова» у Брэсце і Андрэю Васілевічу.