Тэатр Крылы Халопа

  • Театр Крылы Халопа
    • О театре
    • Проекты
    • Спектакли
    • Педагогика
    • АРХИВ
    • Контакты
  • Пространство КХ
    • О КХ
    • ГАЛЕРЕЯ
    • КОНТАКТЫ
    • ПРЕССА
    • УСЛУГИ
    • ПАРТНЕРЫ
  • English

Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева ў Берасьці

01st июн

17399_1659890977572763_6310723015980653613_n

 

4 чэрвеня ў Прасторы КХ – пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч і паэтка, перакладчыца Юля Цімафеева.

У праграме: супольная прэзэнтацыя кнігі году-2014, новага рамана Альгерда Бахарэвіча “Дзеці Аліндаркі” і “Кнігі памылак”, зборніка вершаў і перакладаў Юлі Цімафеевай.

“Дзеці Аліндаркі” – кніга пра Язык і Мову, гісторыя двух дзяцей, беларускіх Гэнзэль і Грэтэль, якія заблукалі ў цёмным лесе нашай сучаснасьці.  Беларускі акцэнт можна вылечыць, дастаткова проста выплюнуць костачку. Так кажа ўсемагутны Доктар, а яму можна верыць…

У “Кнігу памылак” Юлі Цімафеевай увайшлі як арыгінальныя вершы паэткі, так і зробленыя ёй за некалькі гадоў пераклады ангельскіх, амэрыканскіх, гішпанскіх і партугальскіх паэтаў.

Уваход вольны!

 

Тэатр Крылы Халопа © 2023. Privacy Policy
  • Facebook
  • Twitter
  • VK