ПРЫЗБА-ФЭСТ: ТЭАТР, ЭКАЛОГІЯ, САЦЫЯЛЬНАЕ МАСТАЦТВА

ПРЫЗБА-ФЭСТ: ТЭАТР, ЭКАЛОГІЯ, САЦЫЯЛЬНАЕ МАСТАЦТВА

Брэсцкі Трансгранічны Інфацэнтар – Аграэкасядзіба “Залессе” – Тэатр “Крылы Халопа”

ПРЫЗБА-фэст:
Тэатр. Экалогія. Сацыяльнае мастацтва.

Прызба (ад “пры ізбе», таксама укр. призьба, рас. завалинка) — збудаванне-насыпанае уздоўж вонкавых сцен па перыметры драўлянага дома або лазні для абароны хаты ад холаду і сырасці. Гэта можа быць і звычайны земляны насып уздоўж сцен.

Найбольш простая прызба — прысыпка зямлёй ці пяском двух ніжніх вянцоў. Больш дасканалая і пашыраная — з калкоў, убітых у зямлю на адлегласці каля сарака сантыметраў ад сцяны і пераплеценых лазой або бярозавымі пруткамі, ці з укапаных слупкоў, за якія закладвалі тонкае бярвенне, дошкі. Рабілі прызбы і з укапаных слупоў з пазамі, у якія закладвалі бярвенне. Прызбы былі невысокімі, але часам іх насыпалі і да акна. Засыпалі іх зямлёй, пяском або кастрыцай.

Цяпер дамы ставяць на падмурку і прызбы не робяць, а гэтым словам называюць проста лаўку, што стаіць пад хатай.

(з Вікіпедыі)

 

Яшчэ адно прызначэнне прызбы — быць месцам збору і размоваў суседзяў. Месцам, дзе абмяркоўвалі навіны і праблемы — ад сельскіх да сусветных. Месцам камунікацыі і гарачых спрэчак. Месцам для ўласных гісторый, аповядаў, песень…

Экалогія. “Усе пакуты, усе беды і гвалт, якія людзі чыняць адно аднаму, адбываліся да гэтага часу на “іншых”: габрэяў, чорных, жанчын, палітычных імігрантаў, дысідэнтаў, камуністаў і г.д. 3 аднаго боку, існавалі загароды, лагеры, гарадскія кварталы, ваенныя блокі, з іншага — уласныя чатыры сцяны — рэальныя або сімвалічныя межы, за якімі маглі схавацца тыя, каго, здавалася б, не кранула бяда. Усё гэта мы маем па-ранейшаму — і ўсяго гэтага ўжо няма па Чарнобылі, — піша нямецкі сацыёлаг Ульрых Бек, — Чарнобыль — гэта канец “іншых»… Ад беднасці можна абараніцца межамі, ад небясгіекі атамнага веку — нельга”. Змяненне клімату, забруджванне мірным атамам, ГМА… Ульрых Бек мае рацыю, ад усяго гэтага ўжо не схаваеш галаву пад падушку. I ад экалагічных пагроз цяпер ужо не ўратуюць ані статус, ані грошы, ані тоўстыя муры. Мы паспрабуем паразмаўляць аб гэтым падчас Прызбы.

Нефармальная адукацыя. Мы хочам вынесці адукацыю з закрытых акадэмічных колаў у публічную прастору і зрабіць яе даступнай для як мага большай колькасці людзей. Лекцыі пад адкрытым небам на “Прызбе” — гэта новы фармат нашай адукацыйнай платформы, што пачала працаваць у Брэсце ў красавіку 2013-га. Да ўдзелу ў “Прызба-фэсце” мы запрасілі людзей, якія нам падаюцца важнымі і значнымі ў кантэксце беларускага культурнага поля. У дадатак будзе файная магчымасць для ўсіх ахвотных узяць удзел у ранішніх майстар-класах.

Кіно і музыка. Вучыцца і гаварыць на сур’ёзныя тэмы ў цудоўным прыродным месцы можна, але не бясконца. Увечары і ўночы мы маем намер адпачываць і забаўляцца. Мы будзем глядзець кіно пад адкрытым небам з КІНЕМО і слухаць самую розную музыку. У рэшце рэшт, гэта ж лета!

Вялікае Сяло. Спачатку было шчаслівае знаёмства з хлопцамі з Залесся, а потым размовы пра “Прызба-фэст”, якія цягнуліся больш за год. Мы спрачаліся аб тэмах фэста, аб канцэпце, аб удзельніках… У пэўны момант я пачала перагараць, і “Прызба” стала здавацца чарговай імпрэзай, куды прыедзе знаёмая тусоўка для прыемнага баўлення часу і спажывання якаснага культурнага прадукту.

Але раптоўна ў нейкае імгненне з’явілася думка зрабіць нешта для людзей тутэйшых, далучыць іх да ўдзелу, пакінуць свой след на сяле “зрабіць культурны “бартэр». Гэта ўжо давала натхненне, але пакідала пытанне: як прыйсці да людзей, для якіх мы — чужыя?

Ідэя сабраць гісторыі гэтых мясцін і разам з тутэйшымі дзецьмі (а ў дзяцей устаноўкі “чужынскасці” не маюць такой моцы) зрабіць спектакль, здаецца мне тым мастом, які можна пракласці паміж тутэйшымі і прыезжымі, гарадскімі і вясковымі, мастом, дзе можа пачацца дыялог.

10 жніўня мы запрашаем усіх на Дзень Вялікага Сяла — не афіцыйнае мерапрыемства з загаданай “зверху» праграмай, а ўласнаруч арганізаванае свята суседзяў, у якое кожны можа зрабіць свой унёсак. Мы рыхтуем спектаклі і адкрыты майстар-клас традыцыйнага танцу ад вясковага тэатра “Венгайты”, а таксама вялікі, накрыты агульнымі намаганнямі стол.

Што будзе на нашай “Прызбе”?

Сацыяльнае мастацтва. Выхад мастака да публікі, да «выключаных» людзей, магчымасць даць права голасу людзям, якіх ніхто не чуе, рэфлексія і праца з важнай праблематыкай… Чаму мастак выходзіць за межы студыі, тэатральнай залы? Што прымушае яго працаваць з недзеяздольнымі людзьмі, цяжкімі падлеткамі, старымі з дому састарэлых? Чаму, часам з рызыкай для ўласнай бяспекі, мастак працуе з палітычнай, грамадскай праблематыкай? Ці павінна мастацтва быць сацыяльным?

П Р А Г Р А М А

Пятніца, 8 жніўня, Залессе

11.00 — 14.00 Майстар-класы
1. “Ля-Нота” запрашае усiх у прастору крэатыунага гультайства ў рытме SlOW. Прыемная атмасфэра, са смакам экзатычных напояў, гарнай кнiгарняй, гульнямi й таямнiчымi гукамi. У мясцовай майстэрнi “RE-UP” можна паспрабаваць розныя тэхнiкi друку, цi уласнымi рукамi надрукаваць сабе дызайн на кашулю, торбу альбо хустку.
Кавярня дзейнiчае кожны дзень пад час фэсту з 12:00 да 21:00.
Майстэрня друкуе кожны дзень з 11:00 да ночы.
Workshop у друкарнi адбудзецца у суботу а 12:00 гадзiне.2. Майстар-клас Жанны Панамарэнка: канфлікты — амаль непазбежная частка любой дзейнасці. Творчая і праектная праца — ня выключэнні. На чым заснавана канфліктнасць? Як рэалізаваць канструктыўны патэнцыял канфлікту і навучыцца дамаўляцца? Як ня зневажаць іншых і не забыцца пра сябе. Што такое негвалтоўная камунікацыя і як ёй карыстацца? Майстар-клас прадугледжвае вялікую інтэрактыўную частку, дзе мы будзем працаваць над гэтымі і іншымі пытаннямі.
Жанна Панамарэнка – навукоўца, актывістка, праваабаронца (Мурманск). З 2006 займаецца праектнай працай на базе грамадскай арганізацыі “Гуманістычны рух моладзі” (Мурманск). Тэматычная вобласць праектаў – ўзаемадзеянне ўлады і грамадства, сацыяльнае мастацтва і арт-актывізм, гендэр, сацыяльнае развіццё горада, працэс-арыентаваныя метады ў праектнай працы.
Майстар-клас адбудзецца 10 жніўня. Пачатак у 11.003. Запрашаем жадаючых рабіць фэстывалёвую газету!
Майстар-клас па асновах журналістыкі «Артыкул»! З нас — аповед пра тое, як напісаць тэкст хутка і проста, якімі фатаздымкамі яго суправадзіць. З вас — стварэнне кароткіх навін аб «ПРЫЗБА-фэсце». Кожны дзень плануецца друк газеты фэста, які будзе складацца з напісаных намі артыкулаў. Можна будзе паспрабаваць сябе ў розных жанрах журналістыкі. Нават калі вы не плануеце займацца журналістыкай, майстар-клас будзе карысны пры напісанні тэкстаў у livejournal і гэтых нашых сацыяльных сетках.
Майстар-клас адбудзецца 8, 9, 10 жніўня. Пачатак у 11.004. На працягу трох дзён мы будзем шукаць новыя падыходы да агучвання нямога кіно разам з кампазітарамі Вольгай Падгайскай, Канстанцінам Яськовым, Віталем Эпавым, акардэаністам Аляксандрам Будзько.
Хто такі тапёр, сучаснае тапёрства, прычыны новай хвалі папулярнасці нямога кіно ў 21 стагоддзі, вывучэнне розных тэхнік агучкі фільмаў, сумеснае музіцыраванне.
Майстар-клас тапёрскага мастацтва прадугледжвае наяўнасьць пэўнай колькасці інструментаў, таму жадаючых паўдзельнічаць просім прыхапіць з сабой любы гулкі прадмет, будзь то піла, гелікон, гармонік або англійскі ражок – ўсё пойдзе ў справу.
Завяршэннем майстар-класа будзе сумесная агучка кароткаметражных фільмаў Бастера Кітана, паказ якіх адбудзецца 10 жніўня ў 23.00.
Майстар-клас адбудзецца 8, 9, 10 жніўня. Пачатак у 11.00Увага! Спіс майстар-класаў дапаўняецца.
15.30 Адкрыццё выставы дзіцячага малюнка на тэму «Чарнобыль»
У рамках праекта «Чарнобыль» тэатр «Крылы халопа» арганізаваў у 2013г. конкурс дзіцячага малюнка, прысвечанага тэме «Чарнобыль». У ліпені 2013г. было арганізавана 2 выставы: у Брэсце пры падтрымцы гатэля HERMITAGE (Брэст), і пад час тэатральнага фестывалю Wioska Teatralna ў Венгайтах. На сайце тэатра www.teatrkh.tk была арганізавана таксама віртуальная выстава.
16.00 Дар’я Яскевіч: прэзентацыя “Дэвіянтнае мастацтва ў інтэрнатах Беларусі” з удзелам мастакоў групы “Арт» Ну-во! «з псіханеўралагічнага дома-інтэрната № 3 г. Мінска
Дар’я Яскевіч — арт-тэрапеўт, куратар выставаў дэвіянтнага мастацтва.
17.30 Прэзентацыя дакументацыі “Вытокі і будучыня” і “Караван поўдня” пра экспедыцыю тэатра “Венгайты” ў Албанію
Пра “Венгайты”
З’яўленне вясковага тэатра “Венгайты” ў 1986 годзе мела асаблівы сэнс у палітычным кантэксце таго часу. Першыя дасягненні тэатра былі прадвесцем адраджэння грамадскага жыцця і дэмакратычных рэформ. Гэта быў “час культуры”. Характэрнай рысай першых артыстычных выступленняў “Венгайтаў” было іх новае стаўленне да традыцыі. З аднаго боку, выкрывальнае і адмаўляючае стэрэатыпы і клішэ эпохі сацыялістычнай ПНР. З іншага боку, не менш важкім стала тое, што “Венгайты” адлюстроўвалі свет шматэтнічнай і мультыкультурнай традыцыі. “Гісторыі Вінсэнта”, “Карчма да вечнага спакою”, заснаваная на “Даліне Ісы” Чэслава Мілаша – абодва спектаклі ў рэжысуры Вацлава Сабашэка, — звярталіся да маладога пакалення, да людзей, што прыступалі да стварэння новых грамадскіх інстытутаў у рэгіёнах Варміі і Мазураў. Часткаю гэтага працэсу была барацьба за афіцыйнае прызнанне тэатра ў Венгайтах – ён узяў сабе назву вёскі, у якой базуецца – і забеспячэнне належнага статусу.
Першыя спектаклі “Венгайтаў” шмат каго ўразілі на тэатральных фестывалях у Польшчы і за яе межамі. У іх заўважалі элементы новай “вясковай” плыні ў польскім тэатры. Іх успрымалі ў кантэксце актуальных зменаў у Цэнтральнай Еўропе, тым больш, што апроч спектакляў, тэатр таксама прадстаўляў дакументацыю сваёй даследчыцкай работы ў такіх краінах, як Беларусь, Македонія, Славакія і Україна. Гэта былі пошукі ў сферы народнай песні і тэатра абраду. Кульмінацыяй гэтага этапу дзейнасці стаў Гран-пры, які тэатр атрымаў на міжнародным фестывалі ў Цешыне ў 1993 годзе.
Шматэтнічная мазаіка тэатральных сродкаў, што выкарыстоўваў тэатр – прызнак стылю, выпрацаванага “Венгайтамі”. Аднак у сярэдзіне дзевяностых з’явіліся новыя выклікі. Адбыліся змены ўнутры тэатра. З таго моманту работа “Венгайтаў” праводзілася ў двух напрамках: «Scholi», пад кіраўніцтвам Вольфганга Ніклауса і “Праекту мясцовага” (Project Terenowy) пад кіраўніцтвам Вацлава Сабашэка. «Schola» пачала працаваць над рэканструкцыяй літургічнай драмы. “Праект мясцовы” працуе ў вобласці жывых формаў абраду, як сродку натхнення для тэатра. Група стварыла спектаклі, асновай якіх былі фінскі эпас “Калевала” (2000), “Дзяды” Міцкевіча (2002), “Вяселле” і “Транс-Атлантык” Вітальда Гамбровіча.
Тэатр прадстаўляў сваю дзейнасць на тэатральных і экалагічных фестывалях у Польшчы, Германіі, Чэхіі, Расіі, Венгрыі, Швейцарыі, Іспаніі.З 2000 года “Праект мясцовы” арганізуе цыкл майстар-класаў і тэатральных экспедыцый ў межах праекту “Іншай школы тэатральнай”. З 2003 года арганізуе фестываль “Тэатральная вёска”.
“Караван поўдня” : Тэатральнае падарожжа да Албаніі.
…У Албанію нас запрасілі для наведвання людзей з вёскі Загаю каля возера Шкадэрскага, якое аддзяляе Албанію ад Чарнагорыі. Нашыя партнёры, Юстына Вельгус да Іллір Драгавая, падрыхтавалі там фільмавы дакумент пра жорсткі час гісторыі албанскай вёскі і яе жыхароў, якіх ужывалі дзеля мэт камуністычнага рэжыму для пільнавання мяжы. Усталяванне кантакту з жыхарамі Загаю атрымалася для ніх вельмі цяжкім. Мэтай нашага побыту ў вёске была спроба ўсталявання дыялогу і развязванне заблакаванай камунікацыі з дапамогай тэатральных сродкаў. У нас атрымалася дасягнуць гэтую мэту нечакана і прама. Пасля тыдню тэатральных рэпетыцый і візіта да жыхароў Загаю мы знайшлі тэатральны знак, досыць моцны каб супрацьстаяць мясцоваму табу на размовы пра траўматычнае мінулае вёскі, пра мноства спроб уцячы да Чарнагорыі ўплыў праз возера, шмат з якіх заканчвалася трагічна.
На беразе возера мы паказалі спектакль “Зямля Б”, у якім была сцэна, дзе дзяўчына ўваходзіць у ваду і плыве ў бок мяжы…
19.30 Вячэра з мясцовымі жыхарамі (чакаюцца народныя спевы)
Чакаецца ўдзел бабуль з Залесся!
20.30 Дыскусія “Ці павінна мастацтва быць сацыяльным?” Мадэратар: Вольга Шпарага
Вольга Шпарага – філосаф, рэдактар інтэрнэт-часопіса “Новая Еўропа”, дацэнт ЕГУ. Аўтар манаграфіі “Абуджэнне палітычнага жыцця: Эсэ пра філасофію публічнасці” (Вільнюс: ЕГУ, 2010). Сфера цікавасцяў: фенаменалогія і палітычная філасофія, еўрапейская прастора і месца Беларусі ў ёй, сучаснае мастацтва.
22.30 Фестываль КІНЕМO (Мінск). Фільм “Мая бабуля” (Грузія, 1929 г.)
Фестываль КІНЕМO – першы ў Беларусі open-air фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі. Арганізаваны праектам Cinemascope і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазітараў у 2013 годзе ў г. Мінску. Ідэя фестывалю — паказ класічных, але невядомых шырокай публіцы фільмаў, якія агучваюцца сучаснымі прагрэсіўнымі музыкамі і кампазітарамі.
МАЯ БАБУЛЯ | Chemi bebia
СССР (Грузія), 1929, 65 хв.
Рэжысёр: Котэ Мікаберыдзэ
Музычнае суправаджэнне – Канстанцін Яськоў
Апавяданне пра пошук “бабулі”, то бок “калматай рукі”, якая “закіне слоўца” і выб’е добрую пасаду – вострая сатыра на новую бюракратычную сістэму. У свой час фенаменальны рэжысёрскі дэбют актора Котэ Мікаберыдзэ не быў ацэнены належным чынам. Карціна легла “на паліцу” і з забыцця яе вярнулі толькі ў 1970-я гады.
Буйная рэжысёрская фантазія літаральна пырскае з экрану. Акрамя шматлікіх трукаў, гэгаў, чыста кінематаграфічных сродкаў, Котэ Мікаберыдзэ выкарыстоўваў маляваную і аб’ёмную мультыплікацыю.

Субота, 9 жніўня, Залессе

11.00 — 14.00 майстар-класы
1. “Ля-Нота” запрашае усiх у прастору крэатыунага гультайства ў рытме SlOW. Прыемная атмасфэра, са смакам экзатычных напояў, гарнай кнiгарняй, гульнямi й таямнiчымi гукамi. У мясцовай майстэрнi “RE-UP” можна паспрабаваць розныя тэхнiкi друку, цi уласнымi рукамi надрукаваць сабе дызайн на кашулю, торбу альбо хустку.
Кавярня дзейнiчае кожны дзень пад час фэсту з 12:00 да 21:00.
Майстэрня друкуе кожны дзень з 11:00 да ночы.
Workshop у друкарнi адбудзецца у суботу а 12:00 гадзiне.2. Майстар-клас Жанны Панамарэнка: канфлікты — амаль непазбежная частка любой дзейнасці. Творчая і праектная праца — ня выключэнні. На чым заснавана канфліктнасць? Як рэалізаваць канструктыўны патэнцыял канфлікту і навучыцца дамаўляцца? Як ня зневажаць іншых і не забыцца пра сябе. Што такое негвалтоўная камунікацыя і як ёй карыстацца? Майстар-клас прадугледжвае вялікую інтэрактыўную частку, дзе мы будзем працаваць над гэтымі і іншымі пытаннямі.
Жанна Панамарэнка – навукоўца, актывістка, праваабаронца (Мурманск). З 2006 займаецца праектнай працай на базе грамадскай арганізацыі “Гуманістычны рух моладзі” (Мурманск). Тэматычная вобласць праектаў – ўзаемадзеянне ўлады і грамадства, сацыяльнае мастацтва і арт-актывізм, гендэр, сацыяльнае развіццё горада, працэс-арыентаваныя метады ў праектнай працы.
Майстар-клас адбудзецца 10 жніўня. Пачатак у 11.003. Запрашаем жадаючых рабіць фэстывалёвую газету!
Майстар-клас па асновах журналістыкі «Артыкул»! З нас — аповед пра тое, як напісаць тэкст хутка і проста, якімі фатаздымкамі яго суправадзіць. З вас — стварэнне кароткіх навін аб «ПРЫЗБА-фэсце». Кожны дзень плануецца друк газеты фэста, які будзе складацца з напісаных намі артыкулаў. Можна будзе паспрабаваць сябе ў розных жанрах журналістыкі. Нават калі вы не плануеце займацца журналістыкай, майстар-клас будзе карысны пры напісанні тэкстаў у livejournal і гэтых нашых сацыяльных сетках.
Майстар-клас адбудзецца 8, 9, 10 жніўня. Пачатак у 11.004. На працягу трох дзён мы будзем шукаць новыя падыходы да агучвання нямога кіно разам з кампазітарамі Вольгай Падгайскай, Канстанцінам Яськовым, Віталем Эпавым, акардэаністам Аляксандрам Будзько.
Хто такі тапёр, сучаснае тапёрства, прычыны новай хвалі папулярнасці нямога кіно ў 21 стагоддзі, вывучэнне розных тэхнік агучкі фільмаў, сумеснае музіцыраванне.
Майстар-клас тапёрскага мастацтва прадугледжвае наяўнасьць пэўнай колькасці інструментаў, таму жадаючых паўдзельнічаць просім прыхапіць з сабой любы гулкі прадмет, будзь то піла, гелікон, гармонік або англійскі ражок – ўсё пойдзе ў справу.
Завяршэннем майстар-класа будзе сумесная агучка кароткаметражных фільмаў Бастера Кітана, паказ якіх адбудзецца 10 жніўня ў 23.00.
Майстар-клас адбудзецца 8, 9, 10 жніўня. Пачатак у 11.00Увага! Спіс майстар-класаў дапаўняецца.
14.00 прэзентацыя аграэкасядзібы Залессе
15.30 Жанна Панамарэнка: лекцыя “Дыскурс улады ў сучасным мастацтве”
Мастацтва — стасунак камунікацыі, у тым ліку — дыялогу паміж уладай і грамадствам. На якіх прынцыпах будуецца гэты дыялог? Ці змагаецца мастацтва за ўладу? Што гэта азначае — сацыяльнае мастацтва? Утопія сацыяльнага мастацтва: ад рускага авангарда да сучаснасці.
Жанна Панамарэнка — навукоўца, актывістка, праваабаронца (Мурманск). З 2006 займаецца праектнай працай на базе грамадскай арганізацыі «Гуманістычны рух моладзі» (Мурманск). Тэматычная вобласць праектаў — ўзаемадзеянне ўлады і грамадства, сацыяльнае мастацтва і арт-актывізм, гендэр, сацыяльнае развіццё горада, працэс-арыентаваныя метады ў праектнай працы.
Галіна навуковых інтарэсаў: сацыяльна-палітычнае мастацтва, сацыяльныя пратэсты і самаарганізацыя ў гістарычнай перспектыве. З лістапада 2013 з’яўляецца членам грамадскай назіральнай камісіі ў месцах пазбаўлення волі Мурманскай вобласці. Сярод арганізаваных праектаў:
Міжнародны фестываль «Дыялог культур» (праходзіў у Мурманску з 2004 па 2011 гг.) — заўсёды на сутыку тэм звязаных з мастацтвам, палітыкай ды адукацыяй;
адукацыйная акадэмія «Усход-Форум» (праходзіць у Мурманску з 2006 г.)-платформа для актывістаў, мастакоў, навукоўцаў для абмену досьведам і для стварэння новых праектаў;
фестываль сацыяльнага развіцця гораду «Урбан-фэст» (Мурманск, чэрвень 2014);
канферэнцыі на розныя сацыяльныя тэмы («Жанчына / рэвалюцыя / эмансіпацыя / фемінізм «, Санкт-Пецярбург, 2013; «Стратэгіі ізаляцыі і выключэння», Мурманск, сакавік 2014).
17.00 Таня Арцімовіч: лекцыя “Гвалтам на гвалт, альбо Мастацтва з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй”
Таня Арцімовіч — тэатральны рэжысёр, мастацтвазнаўца. Аўтарка шэрагу тэкстаў, прысвечаных сучасным тэатральным практыкам, асабліва ў беларускім кантэксце. Заснавальніца і каардынатарка Платформы перфарматыўных практык “зЕрне” (http://ziernie-performa.net/), рэдактарка вэб-парталу partisanmag.by. Друкавалася ў беларускіх, расейскіх, польскіх, нямецкіх выданнях.
“Гвалтам на гвалт, альбо Мастацтва з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй”.
Новая драма ці новая п’еса зрабілася ўжо неад’емнай часткай сучаснага тэатру. Паўстаўшы на постсавецкай прасторы ў сярэдзіне 1990-х, канчаткова гэты драматургічны феномен акрэсліўся ў пачатку новага тысячагоддзя і легалізаваўся ў канцы “нулявых”.
Творы навадрамаўскіх аўтараў розныя. „Жывёліна“ Юлі Шаўчук не падобная да „Замкнёных дзвярэй” або „Трох дзён у пекле“ Паўла Пражко, па-рознаму гучаць „Неахіпстары“ Вікторыі Біран і „Знешнія пабочныя“ Дзмітрыя Багаслаўскага. Аб’ядноўвае гэтыя тэксты правакацыйнасць, неадназначнасць, а таксама сацыяльна актыўная пазіцыя аўтараў, якая ў большай ці меншай ступені выяўляецца ў кожным тэксце.
У якіх умовах нараджалася і сталела новая драма? Што з’яўляецца адметнасцю гэтых тэкстаў? Чаму аўтары ў пошуках тэмы і новых герояў выйшлі на вуліцы? І што стаіць за гіпернатуралізмам новай драмы?
Падчас выступу лектарка будзе звяртацца да творчасці ў асноўным беларускіх аўтараў – Паўла Пражко, Косці Сцешыка, Дзмітрыя Багаслаўскага, Юлі Шаўчук, Максіма Дасько і інш.
19.00 Музычны праект “Андарак”: канцэрт
Свежы праект музыкаў і выканаўцаў гуртоў «Крывi», «Джамбібум» і «Калахары” — адметнае трыо, у складзе якога тры самастойныя музыкi, удзельнiкi розных вядомых музычных гуртоў, якія аб`ядноўвае фолькавая тэматыка i любоў да беларускай творчасцi.
Насця Хмель (“Джамбiбум”) — спявачка, мультыiнструменталiстка i знаўца беларускага фальклору. Жыве у Францыi.
Раман Цябут (“Дзiвасiл”) — драмер i перкусiянiст.
Iгар Гарбачэўскi — удзельнiк гурта KRIWI, гiтарыст, спявак, каардынатар праекту TRY2CRY.
21.00 Тэатр “Крылы халопа”: спектакль “Працэс”
Пра тэатр:
Тэатр “Крылы халопа”(з 2001 па 2011 гг. Свабодны тэатр) — незалежны альтэрнатыўны тэатр. Створаны ў 2001 годзе як супольнасць людзей, аб’яднаных палітычнымі і творчымі поглядамі.
На працягу 2001 — 2014 гг. тэатр стварыў 10 спектакляў (у тым ліку 4 вулічныя), якія адрозніваюцца стылістыкай, візуальнай мовай і методыкай працы над імі. Гэта спектаклі паводле твораў Данііла Хармса, Янкі Купалы, Франца Кафкі і ўласных сцэнараў. Стылістыка спектакляў аб’ядноўвае элемэнты нямецкага экспрэсіянізму і тэатра Брэхта, традыцыйнага ўсходняга тэатра і клаўнады, пантамімы і дакументальнага тэатра.
Тэатр “Крылы халопа” — адзін з нешматлікіх у Беларусі вулічных тэатраў. У сваіх вулічных спектаклях тэатр злучае прыёмы традыцыйнага вулічнага тэатра (хадулі, маскі, жывы агонь, жывая музыка), элементы хэпенінгу, клаўнады, выразнасць усходняга тэатра і нямога кінематографа.
Тэатр “Крылы халопа” прэзентаваў спектаклі на шматлікіх тэатральных фестывалях у Польшчы, Украіне, Беларусі, Расіі, Даніі. Галоўныя ўзнагароды: Фестываль альтэрнатыўных тэатраў “Lodzkie Spotkania Teatralne” (Лодзь, Польшча), 2008 г. — Адмысловае згадванне журы за спектакль “ТГТ”; Міжнародны тэатральны фестываль “Драбіна” (Львоў, Украіна), 2010 г. — Галоўная ўзнагарода журы за спектакль “Працэс”.
У 2008 — 2010 гг. тэатр быў арганізатарам Дня вуліцы Падгародскай, дзе на працягу 10 год меў рэпетыцыйную залу. У 2011 годзе тэатр арганізаваў Фестываль альтэрнатыўнай культуры “Культ А” ў Брэсце.
У 2005 — 2008 гг. тэатр удзельнічаў у праектах анімацыі культуры ў Варшаве сумесна з варшаўскім тэатрам Remus. Тэатр працаваў з дзецьмі і падлеткамі ў самым небяспечным раёне Варшавы — Празе, у лагеры для чачэнскіх уцекачоў у Лініне пад Варшавай, у рэабілітацыйных цэнтрах і з недзеяздольнымі людзьмі. Тэатр арганізоўваў і прымаў удзел у праектах анімацыі культуры ў Беларусі: у дзіцячых дамах (Кобрынскі дзіцячы дом, Дзівінская школа-інтэрнат), з недзеяздольнымі людзьмі з псіханеўралагічнага інтэрната “Навінкі” ў Мінску.
У лютым 2013 года тэатр стаў першым беларускім інтэрнэт-тэатрам (ан-лайн паказ спектаклю “Трусы” па п’есе Паўла Пражко).
З красавіка 2013 года тэатр КХ арганізуе адукацыйную платформу ў Брэсце, у межах якой былі прэзентаваныя лекцыі пра сучаснае мастацтва, тэатры і г.д.
У 2013 г. тэатр пачаў рэалізацыю праекта “Гісторыі Беларусі”. Першым этапам стаў “Чарнобыльскі праект”. Да гэтай пары быў пастаўлены дакументальны спектакль “Чарнобыль” (прэм’ера адбылася пры падтрымцы Інстытута Адама Міцкевіча ў Познані ў снежні 2013 г. у межах Міжнароднага фестывалю “Маскі”) і арганізаваны конкурс дзічага малюнку на тэму “Чарнобыль” (пры падтрымцы гатэлю HERMITAGE (Брэст)).
СПЕКТАКЛЬ “ПРАЦЭС”
ТЭМА
Галоўныя тэмы “Працэсу” — пачуццё віны, улада і бяссільны герой. Кафка з дзіўнай дакладнасцю апісаў, як у ні ў чым не вінаватага чалавека пад уплывам абвінавачванняў разрастаецца пачуццё віны — ад абурэння да поўнага прызнання і гатоўнасці панесці пакаранне смерцю.
Акрамя Працэсу, у спектакль увайшлі, як матывы, “Прысуд”, дзённікі і лісты Кафкі, у тым ліку “Ліст да бацькі”, “Замак” і “Амерыка”.
ЭСТЭТЫКА
З нямецкага экспрэсіянізму была ўзятая манахромнасць і звышэмацыйнасць акторскай гульні. Балаганавы тэатр і клаўнада дапамаглі стварыць вобразы абвінаваўцаў – паўклоўнаў-паўкатаў. Непаўсядзённасці, выразную цялеснасць персанажы атрымалі ў спадчыну з традыцыямі ўсходняга тэатра. Дадаісцкі, магрытоўскі гумар з’явіўся, таму што з самага пачатку было вырашана “разбірацца з Кафкам” з дапамогай смеху. А зварот да Брэхтаўскага тэатру вызначыў з’яўленне ў “Працэсе” зонгаў пра няшчасны лёс Ёзэфа К. і “выхады” актораў з цела персанажаў у саміх сябе.
Режысёр : Аксана Гайко;
Акторы : Сяргей Гайко, Алег Гарбацюк, Аксана Гайко, Святлана Гайдалёнак;
Рэжысёр па святле: Ганна Фёдарава;
Кампазітар: Аляксандр Будзько;
Касцюмы: Уладзімір Бараноўскі;
Працягласць: 70 хвілін.
Прэм’ера: 23 красавіка 2009 г., Брэст.
22.00 Дыскусія пасля спектаклю
падрабязнасці ў стане падрыхтоўкі
23.00 Фестываль КІНЕМО (Мінск). Фільмы “Антракт” (Францыя, 1924 г.) і “Вандроўка на Месяц” (Францыя, 1902 г.)
АНТРАКТ | Entr’acte
Францыя, 1924, 20 хв.
Рэжысёр: Рэнэ Клер;
Музычнае суправаджэнне – Five-storey ensemble;
10-хвілінны фільм-эсэ ”Антракт” прапануе гледачу трапіць у свет дзіўных сюррэалістычных вобразаў са зборніка “Анталогія сюррэалізму”. Карціна была знятая з нагоды прыезду ў Парыж шведскай балетнай трупы Рольфа дэ Маар, якая прэзентавала ў Тэатры на Елісейскіх палях балет “Імпрэза адмяняецца”. У кадры з’яўляюцца многія актыўныя ўдзельнікі авангардысцкага руху: Франсіс Пікабіа, Ман Рэй, знакаміты мастак Марсэль Дзюшан, а таксама кампазітары Жорж Орык і Эрык Саці. “Антракт” цалкам вытрыманы ў духу дадаісцкага абсурду — ніякага сюжэту, зрынутая на зямлю літаратурнасць, прыгажосць, але бессэнсоўны рух прадметаў і персанажаў.
“Вандроўка на Месяц” / Le Voyage dans la Lune
Францыя, 1902, 14 хв.;
Рэжысёр: Жорж Мельес;
Музычнае суправаджэнне – Five-storey ensemble;
Першы навукова-фантастычны фільм у гісторыі кінематографа. Кароткаметражная фарсавая камедыя, якая парадуе сюжэты раманаў Жуля Верна “З гарматы на Месяц” і Герберта Уэлса “Першыя людзі на Месяцы”. Пастаўленая рэжысёрам Жоржам Мельес па ўласным сцэнары, на створаных ім дэкарацыях, на яго прыватнай студыі і сіламі ягонай акторскай групы.
24.00 Pavel Ambiont & Solar Olga (live A/V set)
Павел Няхаеў і Вольга Салахеева прадставяць на ПРЫЗБА-фэсце свой ‘visual techno poetry’ сэт. Вольга праілюструе электронную музыку і вершы Паўла жывой візуальнай плынню з матэрыялаў, якія яны разам ствараюць з відэа, фота і кіна-стужак, камп’ютэрнай графікі і беларускай вышыўкі.
З 2011г. Павел і Вольга выступаюць разам на шматлікіх фэстах, выставах і імпрэзах у Беларусі, Літве, Латвіі, Польшчы, Італіі і Іспаніі.
Вольга і Павел супрацоўнічаюць з мастацка-адукацыйным фэстам Artes Liberales – як куратары аўдыё-візуальнай праграмы, а таксама ладзяць творча-даследчыя варштаты ‘Гарадскія аўдыё-візуальныя рытмы’ (Вільнюс – 2012, Мінску – 2014).
Solar Olga / Вольга Салахеева
VJ / лайв-відэа артыстка, медыя-спецыяліст і куратар з Мінска. Атрымаўшы веды ў галіне мастацтва і візуальнай культуры ў Мінску, Санкт-Пецярбургу і Вільні, некалькі год таму занялася лайв-відэа-артам.
“Спалучэнне фотаздымкаў, фрагментаў відэа і кіно дазваляе кіраваць і маніпуляваць рэальнасцямі і эмацыйнымі станамі. Мяне захапляе ненаратыўны кінематаграфічны відэашэраг і A/V перформансы, дзе гледачы могуць больш сканцэнтравацца на ідэі. Я шукаю спосабы стварэння менавіта такога візуальнага асяроддзя.”
Для Вольгі VJing — гэта творчасць паміж сузіраннем і дзеяньням, а таксама каммунікацыя з гледачамі і музыкамі. Перавагу яна аддае больш медытатыўным аўдыё-відэа перформансам у галерэях і кінатэатрах, але выступае ў клубным фармаце з музыкамі беларускіх лэйблаў Foundamental Network і Force Carriers.
З 2014 супрацоўнічае таксама з паэтам Іллёй Сінам і скульптарам Паўлам Вайніцкім.
http://solarolga.com
Pavel Ambiont / Павел Няхаеў
Музыка і даследчык культуры. Стварае электронную музыку з 2003. Асноўныя праекты – pavel ambiont, nieviadomy artyst. “Музыка можа маскавацца пад deep techno, electro, dubstep альбо ambient, але важны не стыль, а магічная гіпнатычнасць гукаплыні. Пры ўсёй танцавальнасці музыка мае і больш важную мэту – працаваць з эмацыйнымі станамі.”
З 2008 выступіў амаль на 100 імпрэзах і фестывалях у Беларусі, Польшчы, Латвіі, Літве, Венгрыі, Італіі, Іспаніі, ЗША і Расіі. Супрацоўнічае з беларускімі прома-групамі Foundamental Network і Euthanasia. Арганізатар тэхна-лэйбла Force Carriers .
Выкладае ў ЕГУ курсы па сучаснай музычнай культуры і крэатыўных індустрыях. Публікуе артыкулы пра беларускую музыку для замежнай аўдыторыі.
http://pavel-ambiont.com, http://facebook.com/pavel.ambiont

Нядзеля, 10 жніўня, Залессе

11.00 — 14.00 Майстар-класы
1. “Ля-Нота” запрашае усiх у прастору крэатыунага гультайства ў рытме SlOW. Прыемная атмасфэра, са смакам экзатычных напояў, гарнай кнiгарняй, гульнямi й таямнiчымi гукамi. У мясцовай майстэрнi “RE-UP” можна паспрабаваць розныя тэхнiкi друку, цi уласнымi рукамi надрукаваць сабе дызайн на кашулю, торбу альбо хустку.
Кавярня дзейнiчае кожны дзень пад час фэсту з 12:00 да 21:00.
Майстэрня друкуе кожны дзень з 11:00 да ночы.
Workshop у друкарнi адбудзецца у суботу а 12:00 гадзiне.2. Майстар-клас Жанны Панамарэнка: канфлікты — амаль непазбежная частка любой дзейнасці. Творчая і праектная праца — ня выключэнні. На чым заснавана канфліктнасць? Як рэалізаваць канструктыўны патэнцыял канфлікту і навучыцца дамаўляцца? Як ня зневажаць іншых і не забыцца пра сябе. Што такое негвалтоўная камунікацыя і як ёй карыстацца? Майстар-клас прадугледжвае вялікую інтэрактыўную частку, дзе мы будзем працаваць над гэтымі і іншымі пытаннямі.
Жанна Панамарэнка – навукоўца, актывістка, праваабаронца (Мурманск). З 2006 займаецца праектнай працай на базе грамадскай арганізацыі “Гуманістычны рух моладзі” (Мурманск). Тэматычная вобласць праектаў – ўзаемадзеянне ўлады і грамадства, сацыяльнае мастацтва і арт-актывізм, гендэр, сацыяльнае развіццё горада, працэс-арыентаваныя метады ў праектнай працы.
Майстар-клас адбудзецца 10 жніўня. Пачатак у 11.003. Запрашаем жадаючых рабіць фэстывалёвую газету!
Майстар-клас па асновах журналістыкі «Артыкул»! З нас — аповед пра тое, як напісаць тэкст хутка і проста, якімі фатаздымкамі яго суправадзіць. З вас — стварэнне кароткіх навін аб «ПРЫЗБА-фэсце». Кожны дзень плануецца друк газеты фэста, які будзе складацца з напісаных намі артыкулаў. Можна будзе паспрабаваць сябе ў розных жанрах журналістыкі. Нават калі вы не плануеце займацца журналістыкай, майстар-клас будзе карысны пры напісанні тэкстаў у livejournal і гэтых нашых сацыяльных сетках.
Майстар-клас адбудзецца 8, 9, 10 жніўня. Пачатак у 11.004. На працягу трох дзён мы будзем шукаць новыя падыходы да агучвання нямога кіно разам з кампазітарамі Вольгай Падгайскай, Канстанцінам Яськовым, Віталем Эпавым, акардэаністам Аляксандрам Будзько.
Хто такі тапёр, сучаснае тапёрства, прычыны новай хвалі папулярнасці нямога кіно ў 21 стагоддзі, вывучэнне розных тэхнік агучкі фільмаў, сумеснае музіцыраванне.
Майстар-клас тапёрскага мастацтва прадугледжвае наяўнасьць пэўнай колькасці інструментаў, таму жадаючых паўдзельнічаць просім прыхапіць з сабой любы гулкі прадмет, будзь то піла, гелікон, гармонік або англійскі ражок – ўсё пойдзе ў справу.
Завяршэннем майстар-класа будзе сумесная агучка кароткаметражных фільмаў Бастера Кітана, паказ якіх адбудзецца 10 жніўня ў 23.00.
Майстар-клас адбудзецца 8, 9, 10 жніўня. Пачатак у 11.00Увага! Спіс майстар-класаў дапаўняецца.
22.00 Фестываль КІНЕМО: кароткаметражкі Бастэра Кітана. Граюць удзельнікі майстар-класу “Тапёрства”!
Што такое тапёрства?
23.00 Джэм-сэйшн
Іграюць усе!

ДЗЕНЬ ВЯЛІКАГА СЯЛА
П Р А Г Р А М А
Нядзеля, 10 жніўня, Вялікае Сяло

16.00 Дзіцячы спектакль на аснове рэальных гісторый Вялікага сяла. Акторы: дзеці з Вялікага сяла!
Гісторыя, якую мы ведаем па падручніках гісторыі — гэта яшчэ далёка не ўся гісторыя. Вельмі часта мы не разглядаем “маленькія” чалавечыя гісторыі, як важныя для разумення гістарычных падзей. Вербальныя, вельмі асабістыя гісторыі часта становяцца адпраўнай кропкай пераасэнсавання Вялікай гісторыі. Нам можа здавацца, што важнае (і гістарычна значнае) адбываецца дзесьці далёка, у вялікіх гарадах, з удзелам вядомых людзей. Але гісторыя пра вайну, расказаная бабуляй з суседняга дома, можа змяніць наш погляд на тое, што мы вывучалі ў школе. І на ўласную вуліцу, вёску, горад, краіну. Малое становіцца вялікім, нязначнае становіцца важным.
На працягу двух месяцаў тэатр “Крылы халопа” рэалізоўваў праект “Гісторыі Беларусі. Вялікае Сяло” у межах якога праводзіў майстар-класы для дзяцей вёсак Вялікае Сяло і Ялова. На першым этапе дзеці збіралі гісторыі мясцовых бабуляў і дзядуляў, жыццёвыя асабістыя гісторыі пра вёску, вайну, людзей, немцаў, партызанаў, каханне, Кацярыну ІІ… Пасля гэтага дзеці асвойвалі тэхніку “тэатра ценяў”, самі стваралі лялькі і сцэнаграфію, асвойвалі тэхніку “апавядання гісторый” і вучыліся ствараць музычнае афармленне спектаклю. Вынікам стаўся спектакль, на прэм’еру якога 10 жніўня запрашаюцца ўсе мясцовыя жыхары і госці “Прызба-фэсту”.
16.45 Паказ выніку цыркавога майстар-класу з дзецьмі Вялікага сяла
падрабязнасці ў стане падрыхтоўкі
17.00 Спектакль тэатра “Венгайты” (Польшча) “Зямля Б”

Зямля Б

Цёмна-сіняя бездань вока быка нібы люстра,
у якім мы бачым сябе як ажыўшае мяса…
(Анджэй Стасюк, “Па дарозе ў Бабадаг”)

Пасыл:
Большасць людзей мяркуе, што мы не павінны сеяць паніку, таму што заўжды будзе выйсце. Нехта верыць, што нават калі сённяшнія паводзіны чалавека знішчаць жыццё на Зямлі ў будучыні, то заўсёды будзе магчымасць пераляцець на Марс ці на іншую планету.
Нават калі б мы і хацелі застацца ўбаку, нажаль, на нашых вачах фармуецца тая, іншая, горшая Зямля. Тут і цяпер.
Форма:
Сцэны выбудаваныя адпаведна тэхніцы калажу, адпаведна паранойдна – крытычнаму метаду Сальвадора Далі.

Тэксты:
Эдвард Стахура, Бертольд Брэхт, Канстанты Ільдэфонс Галчынскі, Бетка Вольны, Давід Зялінка, Паўліна Міу Зялінска, Вей Ю Лін- Гарэцка.

Пастаноўка:
Вацлаў Сабашэк

Акторы:
Моты Ашкеназі, Зафія Барташэвіч, Іза Гічэўска, Эмілія Хагельганц, Эрдмутэ Сабашэк, Вацлаў Сабашэк, Барбара Шпунэр, Паўліна Міу Зялінска.

Прэм’ера:
25 красавіка 2011 года, “Дзядувэк” ля возера Ханьча

18.00 адкрыты майстар-клас традыцыйнага танца ад тэатра “Венгайты” Запрашаем усіх!
Запрашаем!
19.00 супольная вячэра з жыхарамі Вялікага сяла. Просім усіх жыхароў прынесці да агульнага стала любімую страву!
Запрашаем!

У праграме магчымыя змены

Уваход на фест платны:
8 жніўня — 60 000 руб.
9 жніўня — 100 000 руб.
10 жніўня — уваход бескаштоўны

У кошт уваходзіць 2-разовае харчаванне, уваход на спектаклі, канцэрты і ўсе мерапрыемствы фэсту, а таксама карыстанне інфраструктурай (душ, туалеты і г.д. ) фэста.

На фэсце арганізаванае намятовае поле з туалетам і летнім душам.
Усталяванне аднаго намета — 10 000 руб

Фэст арганізаваны пры падтрымцы:
праекту USAID, які рэалізуецца ПРААН «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё» ў межах ініцыятывы «Павышэнне патэнцыялу суб’ектаў аграэкатурызму праз узаемадзеянне ў сумесным экалагічна-арыентаваным турыстычным прадукце ў рэгіёне Белавежскай пушчы»
ДПУ «Нацыянальны парк «Белавежская пушча»
Тэатра Венгайты
Інстытута Адама Міцкевіча
Вялікасельскага мясцовага Савета
Пружанскага райвыканкама

Дафінансавана са сродкаў Міністэрства Культуры і Дзяржаўнай Спадчыны Рэспублікі Польшча

Post has no taxonomies