ПРЫЗБА-ФЭСТ: ТЭАТР, ЭКАЛОГІЯ, САЦЫЯЛЬНАЕ МАСТАЦТВА
Брэсцкі Трансгранічны Інфацэнтар – Аграэкасядзіба “Залессе” – Тэатр “Крылы Халопа”
ПРЫЗБА-фэст:
Тэатр. Экалогія. Сацыяльнае мастацтва.
Прызба (ад “пры ізбе», таксама укр. призьба, рас. завалинка) — збудаванне-насыпанае уздоўж вонкавых сцен па перыметры драўлянага дома або лазні для абароны хаты ад холаду і сырасці. Гэта можа быць і звычайны земляны насып уздоўж сцен.
Найбольш простая прызба — прысыпка зямлёй ці пяском двух ніжніх вянцоў. Больш дасканалая і пашыраная — з калкоў, убітых у зямлю на адлегласці каля сарака сантыметраў ад сцяны і пераплеценых лазой або бярозавымі пруткамі, ці з укапаных слупкоў, за якія закладвалі тонкае бярвенне, дошкі. Рабілі прызбы і з укапаных слупоў з пазамі, у якія закладвалі бярвенне. Прызбы былі невысокімі, але часам іх насыпалі і да акна. Засыпалі іх зямлёй, пяском або кастрыцай.
Цяпер дамы ставяць на падмурку і прызбы не робяць, а гэтым словам называюць проста лаўку, што стаіць пад хатай.
(з Вікіпедыі)
Яшчэ адно прызначэнне прызбы — быць месцам збору і размоваў суседзяў. Месцам, дзе абмяркоўвалі навіны і праблемы — ад сельскіх да сусветных. Месцам камунікацыі і гарачых спрэчак. Месцам для ўласных гісторый, аповядаў, песень…
Экалогія. “Усе пакуты, усе беды і гвалт, якія людзі чыняць адно аднаму, адбываліся да гэтага часу на “іншых”: габрэяў, чорных, жанчын, палітычных імігрантаў, дысідэнтаў, камуністаў і г.д. 3 аднаго боку, існавалі загароды, лагеры, гарадскія кварталы, ваенныя блокі, з іншага — уласныя чатыры сцяны — рэальныя або сімвалічныя межы, за якімі маглі схавацца тыя, каго, здавалася б, не кранула бяда. Усё гэта мы маем па-ранейшаму — і ўсяго гэтага ўжо няма па Чарнобылі, — піша нямецкі сацыёлаг Ульрых Бек, — Чарнобыль — гэта канец “іншых»… Ад беднасці можна абараніцца межамі, ад небясгіекі атамнага веку — нельга”. Змяненне клімату, забруджванне мірным атамам, ГМА… Ульрых Бек мае рацыю, ад усяго гэтага ўжо не схаваеш галаву пад падушку. I ад экалагічных пагроз цяпер ужо не ўратуюць ані статус, ані грошы, ані тоўстыя муры. Мы паспрабуем паразмаўляць аб гэтым падчас Прызбы.
Нефармальная адукацыя. Мы хочам вынесці адукацыю з закрытых акадэмічных колаў у публічную прастору і зрабіць яе даступнай для як мага большай колькасці людзей. Лекцыі пад адкрытым небам на “Прызбе” — гэта новы фармат нашай адукацыйнай платформы, што пачала працаваць у Брэсце ў красавіку 2013-га. Да ўдзелу ў “Прызба-фэсце” мы запрасілі людзей, якія нам падаюцца важнымі і значнымі ў кантэксце беларускага культурнага поля. У дадатак будзе файная магчымасць для ўсіх ахвотных узяць удзел у ранішніх майстар-класах.
Кіно і музыка. Вучыцца і гаварыць на сур’ёзныя тэмы ў цудоўным прыродным месцы можна, але не бясконца. Увечары і ўночы мы маем намер адпачываць і забаўляцца. Мы будзем глядзець кіно пад адкрытым небам з КІНЕМО і слухаць самую розную музыку. У рэшце рэшт, гэта ж лета!
Вялікае Сяло. Спачатку было шчаслівае знаёмства з хлопцамі з Залесся, а потым размовы пра “Прызба-фэст”, якія цягнуліся больш за год. Мы спрачаліся аб тэмах фэста, аб канцэпце, аб удзельніках… У пэўны момант я пачала перагараць, і “Прызба” стала здавацца чарговай імпрэзай, куды прыедзе знаёмая тусоўка для прыемнага баўлення часу і спажывання якаснага культурнага прадукту.
Але раптоўна ў нейкае імгненне з’явілася думка зрабіць нешта для людзей тутэйшых, далучыць іх да ўдзелу, пакінуць свой след на сяле “зрабіць культурны “бартэр». Гэта ўжо давала натхненне, але пакідала пытанне: як прыйсці да людзей, для якіх мы — чужыя?
Ідэя сабраць гісторыі гэтых мясцін і разам з тутэйшымі дзецьмі (а ў дзяцей устаноўкі “чужынскасці” не маюць такой моцы) зрабіць спектакль, здаецца мне тым мастом, які можна пракласці паміж тутэйшымі і прыезжымі, гарадскімі і вясковымі, мастом, дзе можа пачацца дыялог.
10 жніўня мы запрашаем усіх на Дзень Вялікага Сяла — не афіцыйнае мерапрыемства з загаданай “зверху» праграмай, а ўласнаруч арганізаванае свята суседзяў, у якое кожны можа зрабіць свой унёсак. Мы рыхтуем спектаклі і адкрыты майстар-клас традыцыйнага танцу ад вясковага тэатра “Венгайты”, а таксама вялікі, накрыты агульнымі намаганнямі стол.
Што будзе на нашай “Прызбе”?
Сацыяльнае мастацтва. Выхад мастака да публікі, да «выключаных» людзей, магчымасць даць права голасу людзям, якіх ніхто не чуе, рэфлексія і праца з важнай праблематыкай… Чаму мастак выходзіць за межы студыі, тэатральнай залы? Што прымушае яго працаваць з недзеяздольнымі людзьмі, цяжкімі падлеткамі, старымі з дому састарэлых? Чаму, часам з рызыкай для ўласнай бяспекі, мастак працуе з палітычнай, грамадскай праблематыкай? Ці павінна мастацтва быць сацыяльным?
П Р А Г Р А М А
Пятніца, 8 жніўня, Залессе
Кавярня дзейнiчае кожны дзень пад час фэсту з 12:00 да 21:00.
Майстэрня друкуе кожны дзень з 11:00 да ночы.
Workshop у друкарнi адбудзецца у суботу а 12:00 гадзiне.2. Майстар-клас Жанны Панамарэнка: канфлікты — амаль непазбежная частка любой дзейнасці. Творчая і праектная праца — ня выключэнні. На чым заснавана канфліктнасць? Як рэалізаваць канструктыўны патэнцыял канфлікту і навучыцца дамаўляцца? Як ня зневажаць іншых і не забыцца пра сябе. Што такое негвалтоўная камунікацыя і як ёй карыстацца? Майстар-клас прадугледжвае вялікую інтэрактыўную частку, дзе мы будзем працаваць над гэтымі і іншымі пытаннямі.
Жанна Панамарэнка – навукоўца, актывістка, праваабаронца (Мурманск). З 2006 займаецца праектнай працай на базе грамадскай арганізацыі “Гуманістычны рух моладзі” (Мурманск). Тэматычная вобласць праектаў – ўзаемадзеянне ўлады і грамадства, сацыяльнае мастацтва і арт-актывізм, гендэр, сацыяльнае развіццё горада, працэс-арыентаваныя метады ў праектнай працы.
Майстар-клас адбудзецца 10 жніўня. Пачатак у 11.003. Запрашаем жадаючых рабіць фэстывалёвую газету!
Майстар-клас па асновах журналістыкі «Артыкул»! З нас — аповед пра тое, як напісаць тэкст хутка і проста, якімі фатаздымкамі яго суправадзіць. З вас — стварэнне кароткіх навін аб «ПРЫЗБА-фэсце». Кожны дзень плануецца друк газеты фэста, які будзе складацца з напісаных намі артыкулаў. Можна будзе паспрабаваць сябе ў розных жанрах журналістыкі. Нават калі вы не плануеце займацца журналістыкай, майстар-клас будзе карысны пры напісанні тэкстаў у livejournal і гэтых нашых сацыяльных сетках.
Майстар-клас адбудзецца 8, 9, 10 жніўня. Пачатак у 11.004. На працягу трох дзён мы будзем шукаць новыя падыходы да агучвання нямога кіно разам з кампазітарамі Вольгай Падгайскай, Канстанцінам Яськовым, Віталем Эпавым, акардэаністам Аляксандрам Будзько.
Хто такі тапёр, сучаснае тапёрства, прычыны новай хвалі папулярнасці нямога кіно ў 21 стагоддзі, вывучэнне розных тэхнік агучкі фільмаў, сумеснае музіцыраванне.
Майстар-клас тапёрскага мастацтва прадугледжвае наяўнасьць пэўнай колькасці інструментаў, таму жадаючых паўдзельнічаць просім прыхапіць з сабой любы гулкі прадмет, будзь то піла, гелікон, гармонік або англійскі ражок – ўсё пойдзе ў справу.
Завяршэннем майстар-класа будзе сумесная агучка кароткаметражных фільмаў Бастера Кітана, паказ якіх адбудзецца 10 жніўня ў 23.00.
Майстар-клас адбудзецца 8, 9, 10 жніўня. Пачатак у 11.00Увага! Спіс майстар-класаў дапаўняецца.
З’яўленне вясковага тэатра “Венгайты” ў 1986 годзе мела асаблівы сэнс у палітычным кантэксце таго часу. Першыя дасягненні тэатра былі прадвесцем адраджэння грамадскага жыцця і дэмакратычных рэформ. Гэта быў “час культуры”. Характэрнай рысай першых артыстычных выступленняў “Венгайтаў” было іх новае стаўленне да традыцыі. З аднаго боку, выкрывальнае і адмаўляючае стэрэатыпы і клішэ эпохі сацыялістычнай ПНР. З іншага боку, не менш важкім стала тое, што “Венгайты” адлюстроўвалі свет шматэтнічнай і мультыкультурнай традыцыі. “Гісторыі Вінсэнта”, “Карчма да вечнага спакою”, заснаваная на “Даліне Ісы” Чэслава Мілаша – абодва спектаклі ў рэжысуры Вацлава Сабашэка, — звярталіся да маладога пакалення, да людзей, што прыступалі да стварэння новых грамадскіх інстытутаў у рэгіёнах Варміі і Мазураў. Часткаю гэтага працэсу была барацьба за афіцыйнае прызнанне тэатра ў Венгайтах – ён узяў сабе назву вёскі, у якой базуецца – і забеспячэнне належнага статусу.
Першыя спектаклі “Венгайтаў” шмат каго ўразілі на тэатральных фестывалях у Польшчы і за яе межамі. У іх заўважалі элементы новай “вясковай” плыні ў польскім тэатры. Іх успрымалі ў кантэксце актуальных зменаў у Цэнтральнай Еўропе, тым больш, што апроч спектакляў, тэатр таксама прадстаўляў дакументацыю сваёй даследчыцкай работы ў такіх краінах, як Беларусь, Македонія, Славакія і Україна. Гэта былі пошукі ў сферы народнай песні і тэатра абраду. Кульмінацыяй гэтага этапу дзейнасці стаў Гран-пры, які тэатр атрымаў на міжнародным фестывалі ў Цешыне ў 1993 годзе.
Шматэтнічная мазаіка тэатральных сродкаў, што выкарыстоўваў тэатр – прызнак стылю, выпрацаванага “Венгайтамі”. Аднак у сярэдзіне дзевяностых з’явіліся новыя выклікі. Адбыліся змены ўнутры тэатра. З таго моманту работа “Венгайтаў” праводзілася ў двух напрамках: «Scholi», пад кіраўніцтвам Вольфганга Ніклауса і “Праекту мясцовага” (Project Terenowy) пад кіраўніцтвам Вацлава Сабашэка. «Schola» пачала працаваць над рэканструкцыяй літургічнай драмы. “Праект мясцовы” працуе ў вобласці жывых формаў абраду, як сродку натхнення для тэатра. Група стварыла спектаклі, асновай якіх былі фінскі эпас “Калевала” (2000), “Дзяды” Міцкевіча (2002), “Вяселле” і “Транс-Атлантык” Вітальда Гамбровіча.
Тэатр прадстаўляў сваю дзейнасць на тэатральных і экалагічных фестывалях у Польшчы, Германіі, Чэхіі, Расіі, Венгрыі, Швейцарыі, Іспаніі.З 2000 года “Праект мясцовы” арганізуе цыкл майстар-класаў і тэатральных экспедыцый ў межах праекту “Іншай школы тэатральнай”. З 2003 года арганізуе фестываль “Тэатральная вёска”.
“Караван поўдня” : Тэатральнае падарожжа да Албаніі.
…У Албанію нас запрасілі для наведвання людзей з вёскі Загаю каля возера Шкадэрскага, якое аддзяляе Албанію ад Чарнагорыі. Нашыя партнёры, Юстына Вельгус да Іллір Драгавая, падрыхтавалі там фільмавы дакумент пра жорсткі час гісторыі албанскай вёскі і яе жыхароў, якіх ужывалі дзеля мэт камуністычнага рэжыму для пільнавання мяжы. Усталяванне кантакту з жыхарамі Загаю атрымалася для ніх вельмі цяжкім. Мэтай нашага побыту ў вёске была спроба ўсталявання дыялогу і развязванне заблакаванай камунікацыі з дапамогай тэатральных сродкаў. У нас атрымалася дасягнуць гэтую мэту нечакана і прама. Пасля тыдню тэатральных рэпетыцый і візіта да жыхароў Загаю мы знайшлі тэатральны знак, досыць моцны каб супрацьстаяць мясцоваму табу на размовы пра траўматычнае мінулае вёскі, пра мноства спроб уцячы да Чарнагорыі ўплыў праз возера, шмат з якіх заканчвалася трагічна.
На беразе возера мы паказалі спектакль “Зямля Б”, у якім была сцэна, дзе дзяўчына ўваходзіць у ваду і плыве ў бок мяжы…
МАЯ БАБУЛЯ | Chemi bebia
СССР (Грузія), 1929, 65 хв.
Рэжысёр: Котэ Мікаберыдзэ
Музычнае суправаджэнне – Канстанцін Яськоў
Апавяданне пра пошук “бабулі”, то бок “калматай рукі”, якая “закіне слоўца” і выб’е добрую пасаду – вострая сатыра на новую бюракратычную сістэму. У свой час фенаменальны рэжысёрскі дэбют актора Котэ Мікаберыдзэ не быў ацэнены належным чынам. Карціна легла “на паліцу” і з забыцця яе вярнулі толькі ў 1970-я гады.
Буйная рэжысёрская фантазія літаральна пырскае з экрану. Акрамя шматлікіх трукаў, гэгаў, чыста кінематаграфічных сродкаў, Котэ Мікаберыдзэ выкарыстоўваў маляваную і аб’ёмную мультыплікацыю.
Субота, 9 жніўня, Залессе
Кавярня дзейнiчае кожны дзень пад час фэсту з 12:00 да 21:00.
Майстэрня друкуе кожны дзень з 11:00 да ночы.
Workshop у друкарнi адбудзецца у суботу а 12:00 гадзiне.2. Майстар-клас Жанны Панамарэнка: канфлікты — амаль непазбежная частка любой дзейнасці. Творчая і праектная праца — ня выключэнні. На чым заснавана канфліктнасць? Як рэалізаваць канструктыўны патэнцыял канфлікту і навучыцца дамаўляцца? Як ня зневажаць іншых і не забыцца пра сябе. Што такое негвалтоўная камунікацыя і як ёй карыстацца? Майстар-клас прадугледжвае вялікую інтэрактыўную частку, дзе мы будзем працаваць над гэтымі і іншымі пытаннямі.
Жанна Панамарэнка – навукоўца, актывістка, праваабаронца (Мурманск). З 2006 займаецца праектнай працай на базе грамадскай арганізацыі “Гуманістычны рух моладзі” (Мурманск). Тэматычная вобласць праектаў – ўзаемадзеянне ўлады і грамадства, сацыяльнае мастацтва і арт-актывізм, гендэр, сацыяльнае развіццё горада, працэс-арыентаваныя метады ў праектнай працы.
Майстар-клас адбудзецца 10 жніўня. Пачатак у 11.003. Запрашаем жадаючых рабіць фэстывалёвую газету!
Майстар-клас па асновах журналістыкі «Артыкул»! З нас — аповед пра тое, як напісаць тэкст хутка і проста, якімі фатаздымкамі яго суправадзіць. З вас — стварэнне кароткіх навін аб «ПРЫЗБА-фэсце». Кожны дзень плануецца друк газеты фэста, які будзе складацца з напісаных намі артыкулаў. Можна будзе паспрабаваць сябе ў розных жанрах журналістыкі. Нават калі вы не плануеце займацца журналістыкай, майстар-клас будзе карысны пры напісанні тэкстаў у livejournal і гэтых нашых сацыяльных сетках.
Майстар-клас адбудзецца 8, 9, 10 жніўня. Пачатак у 11.004. На працягу трох дзён мы будзем шукаць новыя падыходы да агучвання нямога кіно разам з кампазітарамі Вольгай Падгайскай, Канстанцінам Яськовым, Віталем Эпавым, акардэаністам Аляксандрам Будзько.
Хто такі тапёр, сучаснае тапёрства, прычыны новай хвалі папулярнасці нямога кіно ў 21 стагоддзі, вывучэнне розных тэхнік агучкі фільмаў, сумеснае музіцыраванне.
Майстар-клас тапёрскага мастацтва прадугледжвае наяўнасьць пэўнай колькасці інструментаў, таму жадаючых паўдзельнічаць просім прыхапіць з сабой любы гулкі прадмет, будзь то піла, гелікон, гармонік або англійскі ражок – ўсё пойдзе ў справу.
Завяршэннем майстар-класа будзе сумесная агучка кароткаметражных фільмаў Бастера Кітана, паказ якіх адбудзецца 10 жніўня ў 23.00.
Майстар-клас адбудзецца 8, 9, 10 жніўня. Пачатак у 11.00Увага! Спіс майстар-класаў дапаўняецца.
Жанна Панамарэнка — навукоўца, актывістка, праваабаронца (Мурманск). З 2006 займаецца праектнай працай на базе грамадскай арганізацыі «Гуманістычны рух моладзі» (Мурманск). Тэматычная вобласць праектаў — ўзаемадзеянне ўлады і грамадства, сацыяльнае мастацтва і арт-актывізм, гендэр, сацыяльнае развіццё горада, працэс-арыентаваныя метады ў праектнай працы.
Галіна навуковых інтарэсаў: сацыяльна-палітычнае мастацтва, сацыяльныя пратэсты і самаарганізацыя ў гістарычнай перспектыве. З лістапада 2013 з’яўляецца членам грамадскай назіральнай камісіі ў месцах пазбаўлення волі Мурманскай вобласці. Сярод арганізаваных праектаў:
Міжнародны фестываль «Дыялог культур» (праходзіў у Мурманску з 2004 па 2011 гг.) — заўсёды на сутыку тэм звязаных з мастацтвам, палітыкай ды адукацыяй;
адукацыйная акадэмія «Усход-Форум» (праходзіць у Мурманску з 2006 г.)-платформа для актывістаў, мастакоў, навукоўцаў для абмену досьведам і для стварэння новых праектаў;
фестываль сацыяльнага развіцця гораду «Урбан-фэст» (Мурманск, чэрвень 2014);
канферэнцыі на розныя сацыяльныя тэмы («Жанчына / рэвалюцыя / эмансіпацыя / фемінізм «, Санкт-Пецярбург, 2013; «Стратэгіі ізаляцыі і выключэння», Мурманск, сакавік 2014).
“Гвалтам на гвалт, альбо Мастацтва з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй”.
Новая драма ці новая п’еса зрабілася ўжо неад’емнай часткай сучаснага тэатру. Паўстаўшы на постсавецкай прасторы ў сярэдзіне 1990-х, канчаткова гэты драматургічны феномен акрэсліўся ў пачатку новага тысячагоддзя і легалізаваўся ў канцы “нулявых”.
Творы навадрамаўскіх аўтараў розныя. „Жывёліна“ Юлі Шаўчук не падобная да „Замкнёных дзвярэй” або „Трох дзён у пекле“ Паўла Пражко, па-рознаму гучаць „Неахіпстары“ Вікторыі Біран і „Знешнія пабочныя“ Дзмітрыя Багаслаўскага. Аб’ядноўвае гэтыя тэксты правакацыйнасць, неадназначнасць, а таксама сацыяльна актыўная пазіцыя аўтараў, якая ў большай ці меншай ступені выяўляецца ў кожным тэксце.
У якіх умовах нараджалася і сталела новая драма? Што з’яўляецца адметнасцю гэтых тэкстаў? Чаму аўтары ў пошуках тэмы і новых герояў выйшлі на вуліцы? І што стаіць за гіпернатуралізмам новай драмы?
Падчас выступу лектарка будзе звяртацца да творчасці ў асноўным беларускіх аўтараў – Паўла Пражко, Косці Сцешыка, Дзмітрыя Багаслаўскага, Юлі Шаўчук, Максіма Дасько і інш.
Насця Хмель (“Джамбiбум”) — спявачка, мультыiнструменталiстка i знаўца беларускага фальклору. Жыве у Францыi.
Раман Цябут (“Дзiвасiл”) — драмер i перкусiянiст.
Iгар Гарбачэўскi — удзельнiк гурта KRIWI, гiтарыст, спявак, каардынатар праекту TRY2CRY.
Тэатр “Крылы халопа”(з 2001 па 2011 гг. Свабодны тэатр) — незалежны альтэрнатыўны тэатр. Створаны ў 2001 годзе як супольнасць людзей, аб’яднаных палітычнымі і творчымі поглядамі.
На працягу 2001 — 2014 гг. тэатр стварыў 10 спектакляў (у тым ліку 4 вулічныя), якія адрозніваюцца стылістыкай, візуальнай мовай і методыкай працы над імі. Гэта спектаклі паводле твораў Данііла Хармса, Янкі Купалы, Франца Кафкі і ўласных сцэнараў. Стылістыка спектакляў аб’ядноўвае элемэнты нямецкага экспрэсіянізму і тэатра Брэхта, традыцыйнага ўсходняга тэатра і клаўнады, пантамімы і дакументальнага тэатра.
Тэатр “Крылы халопа” — адзін з нешматлікіх у Беларусі вулічных тэатраў. У сваіх вулічных спектаклях тэатр злучае прыёмы традыцыйнага вулічнага тэатра (хадулі, маскі, жывы агонь, жывая музыка), элементы хэпенінгу, клаўнады, выразнасць усходняга тэатра і нямога кінематографа.
Тэатр “Крылы халопа” прэзентаваў спектаклі на шматлікіх тэатральных фестывалях у Польшчы, Украіне, Беларусі, Расіі, Даніі. Галоўныя ўзнагароды: Фестываль альтэрнатыўных тэатраў “Lodzkie Spotkania Teatralne” (Лодзь, Польшча), 2008 г. — Адмысловае згадванне журы за спектакль “ТГТ”; Міжнародны тэатральны фестываль “Драбіна” (Львоў, Украіна), 2010 г. — Галоўная ўзнагарода журы за спектакль “Працэс”.
У 2008 — 2010 гг. тэатр быў арганізатарам Дня вуліцы Падгародскай, дзе на працягу 10 год меў рэпетыцыйную залу. У 2011 годзе тэатр арганізаваў Фестываль альтэрнатыўнай культуры “Культ А” ў Брэсце.
У 2005 — 2008 гг. тэатр удзельнічаў у праектах анімацыі культуры ў Варшаве сумесна з варшаўскім тэатрам Remus. Тэатр працаваў з дзецьмі і падлеткамі ў самым небяспечным раёне Варшавы — Празе, у лагеры для чачэнскіх уцекачоў у Лініне пад Варшавай, у рэабілітацыйных цэнтрах і з недзеяздольнымі людзьмі. Тэатр арганізоўваў і прымаў удзел у праектах анімацыі культуры ў Беларусі: у дзіцячых дамах (Кобрынскі дзіцячы дом, Дзівінская школа-інтэрнат), з недзеяздольнымі людзьмі з псіханеўралагічнага інтэрната “Навінкі” ў Мінску.
У лютым 2013 года тэатр стаў першым беларускім інтэрнэт-тэатрам (ан-лайн паказ спектаклю “Трусы” па п’есе Паўла Пражко).
З красавіка 2013 года тэатр КХ арганізуе адукацыйную платформу ў Брэсце, у межах якой былі прэзентаваныя лекцыі пра сучаснае мастацтва, тэатры і г.д.
У 2013 г. тэатр пачаў рэалізацыю праекта “Гісторыі Беларусі”. Першым этапам стаў “Чарнобыльскі праект”. Да гэтай пары быў пастаўлены дакументальны спектакль “Чарнобыль” (прэм’ера адбылася пры падтрымцы Інстытута Адама Міцкевіча ў Познані ў снежні 2013 г. у межах Міжнароднага фестывалю “Маскі”) і арганізаваны конкурс дзічага малюнку на тэму “Чарнобыль” (пры падтрымцы гатэлю HERMITAGE (Брэст)).
СПЕКТАКЛЬ “ПРАЦЭС”
ТЭМА
Галоўныя тэмы “Працэсу” — пачуццё віны, улада і бяссільны герой. Кафка з дзіўнай дакладнасцю апісаў, як у ні ў чым не вінаватага чалавека пад уплывам абвінавачванняў разрастаецца пачуццё віны — ад абурэння да поўнага прызнання і гатоўнасці панесці пакаранне смерцю.
Акрамя Працэсу, у спектакль увайшлі, як матывы, “Прысуд”, дзённікі і лісты Кафкі, у тым ліку “Ліст да бацькі”, “Замак” і “Амерыка”.
ЭСТЭТЫКА
З нямецкага экспрэсіянізму была ўзятая манахромнасць і звышэмацыйнасць акторскай гульні. Балаганавы тэатр і клаўнада дапамаглі стварыць вобразы абвінаваўцаў – паўклоўнаў-паўкатаў. Непаўсядзённасці, выразную цялеснасць персанажы атрымалі ў спадчыну з традыцыямі ўсходняга тэатра. Дадаісцкі, магрытоўскі гумар з’явіўся, таму што з самага пачатку было вырашана “разбірацца з Кафкам” з дапамогай смеху. А зварот да Брэхтаўскага тэатру вызначыў з’яўленне ў “Працэсе” зонгаў пра няшчасны лёс Ёзэфа К. і “выхады” актораў з цела персанажаў у саміх сябе.
Режысёр : Аксана Гайко;
Акторы : Сяргей Гайко, Алег Гарбацюк, Аксана Гайко, Святлана Гайдалёнак;
Рэжысёр па святле: Ганна Фёдарава;
Кампазітар: Аляксандр Будзько;
Касцюмы: Уладзімір Бараноўскі;
Працягласць: 70 хвілін.
Прэм’ера: 23 красавіка 2009 г., Брэст.
Францыя, 1924, 20 хв.
Рэжысёр: Рэнэ Клер;
Музычнае суправаджэнне – Five-storey ensemble;
10-хвілінны фільм-эсэ ”Антракт” прапануе гледачу трапіць у свет дзіўных сюррэалістычных вобразаў са зборніка “Анталогія сюррэалізму”. Карціна была знятая з нагоды прыезду ў Парыж шведскай балетнай трупы Рольфа дэ Маар, якая прэзентавала ў Тэатры на Елісейскіх палях балет “Імпрэза адмяняецца”. У кадры з’яўляюцца многія актыўныя ўдзельнікі авангардысцкага руху: Франсіс Пікабіа, Ман Рэй, знакаміты мастак Марсэль Дзюшан, а таксама кампазітары Жорж Орык і Эрык Саці. “Антракт” цалкам вытрыманы ў духу дадаісцкага абсурду — ніякага сюжэту, зрынутая на зямлю літаратурнасць, прыгажосць, але бессэнсоўны рух прадметаў і персанажаў.
“Вандроўка на Месяц” / Le Voyage dans la Lune
Францыя, 1902, 14 хв.;
Рэжысёр: Жорж Мельес;
Музычнае суправаджэнне – Five-storey ensemble;
Першы навукова-фантастычны фільм у гісторыі кінематографа. Кароткаметражная фарсавая камедыя, якая парадуе сюжэты раманаў Жуля Верна “З гарматы на Месяц” і Герберта Уэлса “Першыя людзі на Месяцы”. Пастаўленая рэжысёрам Жоржам Мельес па ўласным сцэнары, на створаных ім дэкарацыях, на яго прыватнай студыі і сіламі ягонай акторскай групы.
З 2011г. Павел і Вольга выступаюць разам на шматлікіх фэстах, выставах і імпрэзах у Беларусі, Літве, Латвіі, Польшчы, Італіі і Іспаніі.
Вольга і Павел супрацоўнічаюць з мастацка-адукацыйным фэстам Artes Liberales – як куратары аўдыё-візуальнай праграмы, а таксама ладзяць творча-даследчыя варштаты ‘Гарадскія аўдыё-візуальныя рытмы’ (Вільнюс – 2012, Мінску – 2014).
Solar Olga / Вольга Салахеева
VJ / лайв-відэа артыстка, медыя-спецыяліст і куратар з Мінска. Атрымаўшы веды ў галіне мастацтва і візуальнай культуры ў Мінску, Санкт-Пецярбургу і Вільні, некалькі год таму занялася лайв-відэа-артам.
“Спалучэнне фотаздымкаў, фрагментаў відэа і кіно дазваляе кіраваць і маніпуляваць рэальнасцямі і эмацыйнымі станамі. Мяне захапляе ненаратыўны кінематаграфічны відэашэраг і A/V перформансы, дзе гледачы могуць больш сканцэнтравацца на ідэі. Я шукаю спосабы стварэння менавіта такога візуальнага асяроддзя.”
Для Вольгі VJing — гэта творчасць паміж сузіраннем і дзеяньням, а таксама каммунікацыя з гледачамі і музыкамі. Перавагу яна аддае больш медытатыўным аўдыё-відэа перформансам у галерэях і кінатэатрах, але выступае ў клубным фармаце з музыкамі беларускіх лэйблаў Foundamental Network і Force Carriers.
З 2014 супрацоўнічае таксама з паэтам Іллёй Сінам і скульптарам Паўлам Вайніцкім.
http://solarolga.com
Pavel Ambiont / Павел Няхаеў
Музыка і даследчык культуры. Стварае электронную музыку з 2003. Асноўныя праекты – pavel ambiont, nieviadomy artyst. “Музыка можа маскавацца пад deep techno, electro, dubstep альбо ambient, але важны не стыль, а магічная гіпнатычнасць гукаплыні. Пры ўсёй танцавальнасці музыка мае і больш важную мэту – працаваць з эмацыйнымі станамі.”
З 2008 выступіў амаль на 100 імпрэзах і фестывалях у Беларусі, Польшчы, Латвіі, Літве, Венгрыі, Італіі, Іспаніі, ЗША і Расіі. Супрацоўнічае з беларускімі прома-групамі Foundamental Network і Euthanasia. Арганізатар тэхна-лэйбла Force Carriers .
Выкладае ў ЕГУ курсы па сучаснай музычнай культуры і крэатыўных індустрыях. Публікуе артыкулы пра беларускую музыку для замежнай аўдыторыі.
http://pavel-ambiont.com, http://facebook.com/pavel.ambiont
Нядзеля, 10 жніўня, Залессе
Кавярня дзейнiчае кожны дзень пад час фэсту з 12:00 да 21:00.
Майстэрня друкуе кожны дзень з 11:00 да ночы.
Workshop у друкарнi адбудзецца у суботу а 12:00 гадзiне.2. Майстар-клас Жанны Панамарэнка: канфлікты — амаль непазбежная частка любой дзейнасці. Творчая і праектная праца — ня выключэнні. На чым заснавана канфліктнасць? Як рэалізаваць канструктыўны патэнцыял канфлікту і навучыцца дамаўляцца? Як ня зневажаць іншых і не забыцца пра сябе. Што такое негвалтоўная камунікацыя і як ёй карыстацца? Майстар-клас прадугледжвае вялікую інтэрактыўную частку, дзе мы будзем працаваць над гэтымі і іншымі пытаннямі.
Жанна Панамарэнка – навукоўца, актывістка, праваабаронца (Мурманск). З 2006 займаецца праектнай працай на базе грамадскай арганізацыі “Гуманістычны рух моладзі” (Мурманск). Тэматычная вобласць праектаў – ўзаемадзеянне ўлады і грамадства, сацыяльнае мастацтва і арт-актывізм, гендэр, сацыяльнае развіццё горада, працэс-арыентаваныя метады ў праектнай працы.
Майстар-клас адбудзецца 10 жніўня. Пачатак у 11.003. Запрашаем жадаючых рабіць фэстывалёвую газету!
Майстар-клас па асновах журналістыкі «Артыкул»! З нас — аповед пра тое, як напісаць тэкст хутка і проста, якімі фатаздымкамі яго суправадзіць. З вас — стварэнне кароткіх навін аб «ПРЫЗБА-фэсце». Кожны дзень плануецца друк газеты фэста, які будзе складацца з напісаных намі артыкулаў. Можна будзе паспрабаваць сябе ў розных жанрах журналістыкі. Нават калі вы не плануеце займацца журналістыкай, майстар-клас будзе карысны пры напісанні тэкстаў у livejournal і гэтых нашых сацыяльных сетках.
Майстар-клас адбудзецца 8, 9, 10 жніўня. Пачатак у 11.004. На працягу трох дзён мы будзем шукаць новыя падыходы да агучвання нямога кіно разам з кампазітарамі Вольгай Падгайскай, Канстанцінам Яськовым, Віталем Эпавым, акардэаністам Аляксандрам Будзько.
Хто такі тапёр, сучаснае тапёрства, прычыны новай хвалі папулярнасці нямога кіно ў 21 стагоддзі, вывучэнне розных тэхнік агучкі фільмаў, сумеснае музіцыраванне.
Майстар-клас тапёрскага мастацтва прадугледжвае наяўнасьць пэўнай колькасці інструментаў, таму жадаючых паўдзельнічаць просім прыхапіць з сабой любы гулкі прадмет, будзь то піла, гелікон, гармонік або англійскі ражок – ўсё пойдзе ў справу.
Завяршэннем майстар-класа будзе сумесная агучка кароткаметражных фільмаў Бастера Кітана, паказ якіх адбудзецца 10 жніўня ў 23.00.
Майстар-клас адбудзецца 8, 9, 10 жніўня. Пачатак у 11.00Увага! Спіс майстар-класаў дапаўняецца.
ДЗЕНЬ ВЯЛІКАГА СЯЛА
П Р А Г Р А М А
Нядзеля, 10 жніўня, Вялікае Сяло
На працягу двух месяцаў тэатр “Крылы халопа” рэалізоўваў праект “Гісторыі Беларусі. Вялікае Сяло” у межах якога праводзіў майстар-класы для дзяцей вёсак Вялікае Сяло і Ялова. На першым этапе дзеці збіралі гісторыі мясцовых бабуляў і дзядуляў, жыццёвыя асабістыя гісторыі пра вёску, вайну, людзей, немцаў, партызанаў, каханне, Кацярыну ІІ… Пасля гэтага дзеці асвойвалі тэхніку “тэатра ценяў”, самі стваралі лялькі і сцэнаграфію, асвойвалі тэхніку “апавядання гісторый” і вучыліся ствараць музычнае афармленне спектаклю. Вынікам стаўся спектакль, на прэм’еру якога 10 жніўня запрашаюцца ўсе мясцовыя жыхары і госці “Прызба-фэсту”.
Зямля Б
Цёмна-сіняя бездань вока быка нібы люстра,
у якім мы бачым сябе як ажыўшае мяса…
(Анджэй Стасюк, “Па дарозе ў Бабадаг”)
Пасыл:
Большасць людзей мяркуе, што мы не павінны сеяць паніку, таму што заўжды будзе выйсце. Нехта верыць, што нават калі сённяшнія паводзіны чалавека знішчаць жыццё на Зямлі ў будучыні, то заўсёды будзе магчымасць пераляцець на Марс ці на іншую планету.
Нават калі б мы і хацелі застацца ўбаку, нажаль, на нашых вачах фармуецца тая, іншая, горшая Зямля. Тут і цяпер.
Форма:
Сцэны выбудаваныя адпаведна тэхніцы калажу, адпаведна паранойдна – крытычнаму метаду Сальвадора Далі.
Тэксты:
Эдвард Стахура, Бертольд Брэхт, Канстанты Ільдэфонс Галчынскі, Бетка Вольны, Давід Зялінка, Паўліна Міу Зялінска, Вей Ю Лін- Гарэцка.
Пастаноўка:
Вацлаў Сабашэк
Акторы:
Моты Ашкеназі, Зафія Барташэвіч, Іза Гічэўска, Эмілія Хагельганц, Эрдмутэ Сабашэк, Вацлаў Сабашэк, Барбара Шпунэр, Паўліна Міу Зялінска.
Прэм’ера:
25 красавіка 2011 года, “Дзядувэк” ля возера Ханьча
У праграме магчымыя змены
Уваход на фест платны:
8 жніўня — 60 000 руб.
9 жніўня — 100 000 руб.
10 жніўня — уваход бескаштоўны
У кошт уваходзіць 2-разовае харчаванне, уваход на спектаклі, канцэрты і ўсе мерапрыемствы фэсту, а таксама карыстанне інфраструктурай (душ, туалеты і г.д. ) фэста.
На фэсце арганізаванае намятовае поле з туалетам і летнім душам.
Усталяванне аднаго намета — 10 000 руб
Фэст арганізаваны пры падтрымцы:
праекту USAID, які рэалізуецца ПРААН «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё» ў межах ініцыятывы «Павышэнне патэнцыялу суб’ектаў аграэкатурызму праз узаемадзеянне ў сумесным экалагічна-арыентаваным турыстычным прадукце ў рэгіёне Белавежскай пушчы»
ДПУ «Нацыянальны парк «Белавежская пушча»
Тэатра Венгайты
Інстытута Адама Міцкевіча
Вялікасельскага мясцовага Савета
Пружанскага райвыканкама
Дафінансавана са сродкаў Міністэрства Культуры і Дзяржаўнай Спадчыны Рэспублікі Польшча