афиша веха

«Дзявочы вечар»

VEHA

VEHA – незалежная артыстычная група, якая працуе з калектыўнай памяццю і архівамі Беларусі. «Дзявочы вечар» — другі праект групы (пасля «Найлепшага бока»), які даследуе іканаграфію вясельнага вянка ў беларускай фатаграфіі ХХ стагоддзя.

«Дзявочы вечар – вечар перад вяселлем – час, калі дзяўчыны збіраліся разам і рабілі вясельны вянок для нявесты. Містычны сімвалізм вянка і вера ў трансляваныя ім паверʼі перадаваліся між жанчынамі. Укладзеныя кветкі і колеры стужак, маглі адлюстроўваць сацыяльны статус жанчыны».

На выставе можна пабачыць храналогію трансфармацыі вясельнага вянка пад уплывам гістарычных перыядаў ХХ веку.

Фотаздымкі з калекцыі VEHA «Дзявочы вечар» былі сабраныя праз адкрыты заклік і абʼядноўваюць больш за 300 сямейных архіваў з розных гарадоў і мястэчак Беларусі.