status_fb

 

Konstepidemin (Гётэборг, Швецыя) i галерэя КХ (Брэст, Беларусь) абвяшчаюць прыём заявак для удзелу ў калабарацыйным даследчым праекце «STATUS: роля мастача к i мастакоў у трансфармацыi грамадства». Да удзелу запрашаюцца мастачкi/кi, куратаркi/ы, крытыкi, працаўнiцы/кi культуры з Беларусi, зацiкаўленыя ў абмеркаваннi сiтуацыi ў мастацтве, абмене ведамi i досведам з калегамi з Беларусi i Швецыi, шматбаковым даследаваннi прафесiйных i працоўных адносiн у мастацкiм полi, пазiцыi i ролi мастацтва ў сённяшнiм жыццi.

Што прапануецца рабiць?

Цягам 2018-2019 гадоў удзельнiцам/кам прапануецца сумесна вывучаць мастацкае поле i яго механiзмы, напрацоўваць метады i тактыкi, якiя маглi б прывесцi да паляпшэння умоў працы, пашырэння ролi мастацтва ў грамадстве, яго уплыву на грамадска-палiтычную павестку.

Для абмеркавання ўсяго пералiчанага будзе арганiзаваны шэраг iвэнтаў, а таксама дзве асноўныя cecii, якiя будуць складацца з прэзентацый, лекцый, дыскусiй i iншых мерапрыемстваў.

Каб сiстэматызаваць увесь атрыманы досвед, паралельна будзе арганiзавана комплекснае даследаванне. Яно дазволiць сабраць i апублiкаваць матэрыял, якi апiсваў бы структуру поля, асаблiвасцi ўмоў працы, выяўляў патэнцыял для кансалiдацыi прафесiйнай супольнасцi ў дасягненнi пераменаў.

 

Цi ёсць канкрэтны спектр тэм для распрацоўкi?

Так, падчас некалькiх сустрэч з прадстаўнiкамi i прадстаўнiцамi мастацкай супольнасцi ў Берасцi, Менску i Гётэборгу былi вызначаны магчымая напрамкi даследавання, аднак вы можаце прапанаваць i ўласную тэму ў заяўцы.

 

Спiс магчымых тэм:

Роля ў грамадстве (становiшча i роля мастачак i мастакоў у грамадстве, узаемадзеянне з аўдыторыяй, уплыў на культурнiцкую i грамадска-палiтычную сiтуацыю);

Юрыдычныя аспекты (права вы статус мастачак/коў i культурнiцкiх працаўнiц/коў, сертыфiкацыя працы, адлюстраванне спецыфiкi працы ў заканадаўстве);

Умовы працы (вiды занятасцi, працоўныя лакацыi, графiк працы, эканомiка прафесiйнай дзейнасцi);

Геаграфiя мастацкай сцэны (сувязь з мясцовасцю, доступ да аўдыторыi, iнстытуцый i рынку, адносiны памiж цэнтрам i перыферыяй у нацыянальным i мiжнародным кантэксце);

Прасторы (лакалiзацыя працы, месцы для прэзентацыi мастацтва, iнстытуцыi (дзяржаўныя, прыватныя), iнстытуцыянальная крытыка, пазаiнстытуцыянальная практыка);

Прафесiйная адукацыя (установы адукацыi, спецыфiка выкладання, кампетэнцыя, роля ў далейшым працаўладкаваннi, адукацыя аўдыторыi);

Прафесiйная супольнасць (самаарганiзацыя ў полi мастацтва, узаемадзеянне ў межах прафесiйнага асяродку i па-за iм, прыклады i патэнцыял).

Мастацтва ва ўмовах патрыярхату i гендарнай нарматыўнасьцi (фемінісцкі і квір-актывізм і мастацкія практыкі, ЛГБТКІ+, інтэрсекцыйны фемінізм і рэпрадукцыйная ды афектыўная праца, адукацыя).

 

У якiм фармаце будзе адбывацца даследаванне пазначаных тэм?

Будуць створаны ўмовы для грунтоўнага калектыўнага абмеркавання абраных тэм (арт-кэмпы, рэзiдэнцыi, сустрэчы). Удзельнiцам/кам прапануецца абмеркаваць i больш дэталёва вызначыць асноўныя напрамкi даследавання калектыуна, а таксама працягнуць працу над больш вузкiмi тэмамi ў невялiкiх групах цi iндывiдуальна.

Метадалогiю даследавання i форму прэзентацыi вынiкаў даследавання ўдзельнiцы/кi таксама абiраюць самастойна i прадстаўляюць у заяўцы. Па сваёй форме даследаванне можа быць выканана ў форме тэксту, мастацкага твору цi ў iншым фармаце.

Прэзентацыя вынiкаў будзе адбывацца наступным чынам:
— вынiкi даследаванняў будуць сабраныя ў фармаце публiкацый на адмыслова створаным партале i, магчыма, у папяровым выданнi;
— вынiкi даследаванняў будуць прэзентаваныя ў межах шэрагу выстаў, прэзентацый, дыскусiй на партнёрскiх пляцоўках у Беларусi i Швецыi.

 

Хто можа далучыцца?

Да удзелу запрашаюцца мастачкi/кi, куратаркi/ы, крытыкi, даследчыцы/кi, працаўнiцы/кi культуры i медыя. Спатрэбiцца пэўны досвед i гатоўнасць да працы ў калабарацыйным фармаце. 3 улiкам неабходнасцi камунiкацыi са шведскiмi удзельнiцамi i удзельнiкамi, добрае валоданне ангельскай з’яўляецца неабходнай умовай. Таксама важным ёсць удзел ва ycix мерапрыемствах праграмы (гл. каляндар у дадатку). На жаль, колькасць месцаў абмежаваная. Падчас адбору кандыдатак/у каардынацыйная рада будзе перадусiм кiравацца зместам заявак, але таксама звяртаць увагу на гарантыi балансу рэпрэзентацыi.

 

Фiнансавыя акалiчнасцi

Арганiзатары бяруць на сябе ўсе выдаткi што да удзелу ў праекце. Аплачваюцца транспарт, пражыванне i харчаванне. Удзельнiцы/кi атрымаюць фiксаваны ганарар за працу над сваiмi матэрыяламi.

 

Як падаць заяўку?

Калi ласка, запоўнiце анкету па спасылцы да 10 жнiўня 2018 да 23:59 па мiнскiм часе.

 

Калi ў вас з’явiлiся пытаннi

Калi ласка, пiшыце на status.project.by@gmail.com — будзем радыя вам дапамагчы.

 

Тут вы можаце пазнаёмiцца з больш падрабязным планам працы.

STATUS. План працы

Праект разлiчаны на паўтара года i мае наступную структуру:
1. 10 жнiўня 2018 да 23:59 па мiнскiм часе. Дэдлайн прыёму заявак.
2. 19 жнiўня 2018. Аплiканткам/там паведамяць вынiкi адбору заявак.
3. 28-30 верасня 2018. У прасторы КХ (Брэст) адбудзецца першая сесiя праекта, падчас якой удзельнiцы i удзельнiкi з дзвюх краiнаў сустрэнуцца для наладжвання ўзаемадзеяння i калектыунай працы над прапанаванымi тэмамi. Таксама яны змогуць абмеркаваць свае даследчыя iнтарэсы i сфармаваць працоўныя групы.
4. Кастрычнiк-травень 2018. Удзельнiцы/кi праекту павiнны прадставiць прамежкавыя вынiкi працы ў выглядзе двух матэрыялаў для публiкацыi на сайце праекта. Матэрыялы могуць быць часткамi агульнага даследавання ў форме тэксту, iнтэрв’ю, вiдэа i iнш. Дэдлайны: першы матэрыял 24 снежня 2018, другi — 30 красавiка 2019.
5. Травень-чэрвень 2019. У Беларусi (месца будзе вядома пазней) адбудзецца другая сесiя (4-5 дзён), якая збярэ як тых, хто ужо ўдзельнiчае ў праекце, так i iншых прадстаўнiц/коў прафесiйнай супольнасцi. Падчас cecii чакаюцца прэзентацыi работ. Плануюцца таксама лекцыi i дыскусii паводле абраных тэм.
6. Лiпень 2019. 10 прадстаўнiц/коў даследчых груп цi асобных удзельнiц/каў праекта атрымаюць магчымасць фiналiзаваць сваю працу падчас двухтыднёвай рэзiдэнцыi ў StaLLberg Gruva, Швецыя. Рэзiдэнткам/ам будзе прапанавана ўзяць удзел у калектыўным абмеркаваннi вынiкаў i сумесным рэдагаваннi прадстаўленых матэрыялаў.
7. 15 жнiўня 2019. Дэдлайн па даследаваннях. Фiнальныя вepcii матэрыялаў дасылаюцца каардынатарам.
8. Кастрычнiк 2019. Публiкацыя даследаванняў. Прэзентацыя вынiкаў праекта ў Берасце.
9. Лiстапад 2019. Прэзентацыя вынiкаў праекта ў Менску.
10. Студзень 2020. Прэзентацыя вынiкаў праекта ў Гётэборгу.

Пра дадатковыя выставы, семiнары i прэзентацыi будзе паведамлена асобна.