Праект Рамана Трацюка «Супрэматычнае вяселле» з’яўляецца вынікам аўтарскага даследавання утылітарнай фатаграфіі ў інтернэце. У праекце сутыкаюцца эстэтыка сучаснай вясельнай фатаграфіі і самавыяўляльны дыскурс супрэматызма.
«З пункту гледжаньня супрэматыста, з’явы прадметнага паходжання не істотныя; істотным ёсць толькі ўласна пачуццё, цалкам незалежна ад атачэння, у якім яно было абуджанае. Гэтак званая “канцэнтрацыя” адчування ў свядомасці азначае, у сутнасці, канкрэтызацыю адлюстравання адчування праз рэальнае ўяўленне. Гэткае рэальнае ўяўленне ў мастацтве супрэматызма ня мае вартасці… І ня толькі ў мастацтве супрэматызма, але і ў Мастацтве наогул, таму што заўсёдная, фактычная вартасць твора Мастацтва (да якой бы “школы” ён не належыў) палягае адно толькі на выказванні адчування.» (Казімір Малевіч. «Збор твораў у 5 тамах», Т.5., 1998)
У фатаграфіях з інтэрнет-аўкцыонаў, дзе прадаюцца раней ужываныя вясельныя сукенкі, мастак адкрывае для сябе абстрактныя кампазіцыі, якія ўзнікаюць ў выніку размывання асабістасцей, якія былі прадстаўлены на арыгінальных здымках.
Гэткае адначасовае ўспрыманне двух супрацьлеглых пластоў рэальнасці — абстрактнага і канкрэтнага — нараджае пачуцце кагнітыўнага дысанасу, неспакою, дзіўнасці.
Куратарка выставы — Лізавета Міхальчук.
Выстава праходзіць у межах 5-га Месяца фатаграфіі ў Мінску.
Куратарскі тэкст, біяграфія аўтара і выбраныя працы
Фотарэпартаж з адкрыцця выставы
Выбраныя публікацыі пра выставу: