“Жывапіс” — другая выстава беларускага дэвіянтнага сучаснага мастацтва ў Галерэі Прасторы КХ.
Першая выстава цыклу, падчас якой берасцейцы мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасьцю трох мастакоў — падапечных менскага псіханеўралагічнага дома-інтерната — Генадзя Грышэля, Канстанціна Ладошкіна і Міхася Буліча — праходзіла ў Прасторы КХ ў красавіку 2016 года. У 2017 Прастора КХ прадстаўляла творы Канстанціна Ладошкіна і Міхася Буліча ў межах вялікага арт-праекту “Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам у Менску”.
На другой выставе цыкла ў Берасці прадстаўлены свежыя працы Ладошкіна и Буліча ў вялікім фармаце. Прэзентуе выставу Дар’я Яскевіч — псіхолаг псіханеўралагічнага дома-інтэрната, арт-тэрапеўт, арганізатар мастацкай майстэрні “Дом”, куратар выставаў беларускага дэвіянтнага мастацтва і праекта “Аrt «Ну-во!”, адзін з куратараў фэстывалю інтэграваных тэатраў “OneDay”, арганізатар рэабілітацыйных арт-тэрапеўтычных пленэраў і лагераў для людзей з асаблівасцямі і без.
Куратарскі тэкст, біяграфіі мастакоў і выбраныя працы
Фотарэпартаж з адкрыцця выставы
Выбраныя публікацыі пра выставу:
https://vb.by/ru/culture/arts/vystavka_deviantnyh_kartin.html