Прастора КХ
Независимое культурное пространство в Бресте
улица Халтурина 2/1, Brest, 224013 Belarus ,

Выстава Дэвіянтнага Мастацтва – II

Jan 27, 2018 @ 7:00 pm  —  Jan 27, 2018 @ 10:00pm

27 студзеня а 19.00 ў Галерэі Прасторы КХ адкрыецца другая выстава Беларускага Дэвіянтнага Сучаснага Мастацтва.
Першая выстава цыклу, падчас якой берасцейцы мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасьцю трох мастакоў – падапечных менскага псіханеўралагічнага дома-інтерната – Генадзя Грышэля, Канстанціна Ладошкіна і Міхася Буліча – праходзіла ў Прасторы КХ ў красавіку 2016 года. У 2017 Прастора КХ прадстаўляла творы Канстанціна Ладошкіна і Міхася Буліча ў межах вялікага арт-праекту “Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам” у Менску.
На другой выставе цыкла ў Берасці будуць прадстаўлены свежыя працы Ладошкіна и Буліча ў вялікім фармаце.
Прэзентаваць выставу на адкрыцці будзе Дар’я Яскевіч – псіхолаг псіханеўралагічнага дома-інтэрната, арт-тэрапеўт, арганізатар мастацкай майстэрні “Дом”, куратар выставаў беларускага дэвіянтнага мастацтва і праекта “Аrt “Ну-во!”, адзін з куратараў фэстывалю інтэграваных тэатраў “OneDay”, арганізатар рэабілітацыйных арт-тэрапеўтычных пленэраў і лагераў для людзей з асаблівасцямі і без.
___________________________________________________
Канстанцін Ладошкін
Нарадзіўся ў 1951 годзе. Выхоўваўся ў дзіцячым доме. Служыў у арміі. Працаваў на заводзе абагравальнага абсталявання. Разведзены. Мастацкай адукацыі не мае, але сцвярджае, што закончыў тэатральна-мастацкі інстытут. Малюе з самага дзяцінства. Удзельнік майстэрні дэвіянтнага мастацтва “Арт “Ну-во!” з 2007 года. Удзельнік міжнароднага фестываля сучаснага мастацтва “ДАХ”. Яго творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расеі, Украіне, Польшчы, Нарвегіі.
Выставы:
“Акрыл” / 2010 / галерэя “TUT.BY” / Мінск
“Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва ” / 2012 / Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”
Персанальная выстава / 2016 / Літаратурны музей П.Броўкі / Мінск
“Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва” / 2016 / Прастора КХ / Брэст
“Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам” / 2017 / Мінск
________________________________________________
Міхась Буліч
Нарадзіўся ў 1951 годзе. Халасты. Холост. Дзяцей не мае. Жыве ў доме-інтэрнаце з 1992 года. Маляваў усё і заўсёды. Мастацкай адукацыі не мае. Удзельнік майстэрні дэвіянтнага мастацтва “Арт “Ну-во!” з 2004 года. Неаднаразовы ўдзельнік міжнароднага фестываля сучаснага мастацтва “ДАХ”. Яго творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расеі, Германіі, Польшчы, Нарвегіі.
Выставы:
“Акрыл” / 2010 / галерэя “TUT.BY” / Мінск
“Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва ” / 2012 / Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”
Персанальная выстава”Архімары” / 2015 / Літаратурны музей П.Броўкі / Мінск
“Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва” / 2016 / Прастора КХ / Брэст
“Мы ёсць” / 2017 / “Fаlconclub” / Мінск
“Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам” / 2017 / Мінск
_____________________________________________________
Адкрыцце выставы 27 студзеня а 19:00 у Галерэі Прасторы КХ (вул. Халтурына, 2/1).
Уваход на адкрыццё вольны.
Выставу можна наведаць да 17 лютага.
Галерэя КХ працуе: чацвер-нядзеля – з 15:00 да 19:00.
Кошт уваходнага квітка: 2 рублі.
Тэлефон для даведак: +(33)3083811
.



ГДЕ / WHERE


  • Прастора КХНезависимое культурное пространство в Бресте

ПОДРОБНОСТИ / Event Details


  • Начало / Starts
    Jan 27, 2018 @ 7:00 pm
  • Конец / Ends
    Jan 27, 2018 @ 10:00pm
  • Facebook Event
    View event on Facebook