Прастора КХ
Независимое культурное пространство в Бресте
улица Халтурина 2/1, Brest, 224013 Belarus ,

Выстава пераможцаў прэміі Прафота 2017

Mar 10, 2018 @ 7:00 pm  —  Mar 10, 2018 @ 10:00pm

10 сакавіка а 19.00 у Галерэі Прасторы КХ адкрыецца выстава пераможцаў прэміі ПРАФОТА 2017.

На выставе будуць прадстаўлены 3 праекты пераможцаў прэміі. Праект «Фота на памяць» Аляксандра Васюковіча быў прызнаны лепшым дакументальным праектам. Вольга Савіч з «Алфавітам вайны» атрымала Гран-пры ў намінацыі мастацкай фатаграфіі. У намінацыі лічбавы сторытэлінг лепшым паводле меркаваньня журы стала праца «Кожная трэцяя» Аляксандра Васюковіча і Дар’і Царык.

Прэмія ПРАФОТА, заснаваная культурна-адукацыйным цэнтрам ЦЭХ, у 2017 годзе ўручалася ў трэці раз. Арганізатары атрымалі 79 заявак ад 51 аўтара і двух калектываў. З іх 34 дакументальныя праекты, 29 – арт-праекты і 12 лічбавых.

На фатаграфічны конкурс ад беларускіх фатографаў (у тым ліку калектываў фатографаў) прымаліся фотапраекты, скончаныя ці ўпершыню апублікаваныя напрыканцы 2015 (лістапад, снежань) – 2016 гадах. Кожная серыя магла складацца максімум з 20 здымкаў.

Спіс намінацыяў конкурсу ПРАФОТА летась пашырыўся новаю катэгорыяй: «Лічбавы сторытэлінг». На конкурс прымаліся заяўкі дакументальных фатографаў і мастакоў, а таксама творчых калектываў, якія эксперыментуюць са змяшанымі лічбавымі тэхналогіямі. У гэтай катэгорыі разглядаліся праекты, знятыя ці паказаныя ў 2015–2016.

У складзе журы фатаграфічнай намінацыі былі Ганна Шпакава (старшыня журы і куратарка ПРАФОТА), Сяргей Шабохін, Нэстан Ніжарадзэ, Кім Кнопэрс, Дыдз’е дэ Фаі, Гэнрык Кастэнскаў. Журы для намінацыі «Лічбавы сторытэлінг» склалі Хасэ Баўтыста, Марыя Куркута, Гэнрык Кастэнскаў (больш падрабязныя біяграфіі членаў журы даступны на сайце http://prafota.by)

Каардынатары выставы ПРАФОТА ў Берасьці – Лізавета Міхальчук і Аляксей Талстоў.
_____________________________________________________________

Адкрыцце выставы 10 сакавіка а 19:00 у Галерэі Прасторы КХ (вул. Халтурына, 2/1).
Уваход на адкрыццё вольны.
Выставу можна наведаць да 25 сакавіка.
Галерэя КХ працуе: чацвер-нядзеля – з 15:00 да 19:00.
Кошт уваходнага квітка: 2 рублі.
Тэлефон для даведак: +(33)3083811



ГДЕ / WHERE


  • Прастора КХНезависимое культурное пространство в Бресте

ПОДРОБНОСТИ / Event Details


  • Начало / Starts
    Mar 10, 2018 @ 7:00 pm
  • Конец / Ends
    Mar 10, 2018 @ 10:00pm
  • Facebook Event
    View event on Facebook