
Чытанні беларускіх мысляроў
24 верасня ў рамках Тыдня беларускага мыслення тэатр “Крылы халопа” рэалізуе Чытанні беларускіх мысляроў. Мы хацім, каб прагучалі і былі пачутыя тэксты, якія няшмат хто чытае ў жыцці, але якія з’яўляюцца важнымі для развіцця мыслення ў Беларусі. Мы будзем чытаць і слухаць пра будучыню Беларусі і фармаванне камьюніці, “культуру смецця” і інклюзіўную справядлівасць, жаночае цела паміж фемінізмам і палітыкай і пра ідэю Еўропы і г.д. Мы хацелі б таксама, каб былі пачутыя галасы беларускіх жанчын-мыслярак. У чытанні прагучаць урыўкі з твораў А. Разанава, В. Акудовіча, В. Шпарагі, У. Мацкевіча, Т.Шчурко, Л. Міхеевай, М. Жбанкова і інш.
Спачатку была ідэя зрабіць акторскія чытанні, але мы вырашылі зламаць традыцыйную пазіцыю актыўны актор пасіўны слухач і запрасіць нашае камьюніці да актыўнага ўдзелу.
З 19 да 22 гадзіны запрашаем жадаючых паспрабаваць сабе як акторычытачы і прачытаць урывак (альбо цэлы твор) з беларускіх філосафаў і мысляроў. Тым, хто заявіць пра свой удзел, можам прапанаваць тэксты на выбар, хаця ніхто ня устрымлівае ад чытання самастойна абранага тэксту.
Для ўдзелу просім запоўніць форму:
https://goo.gl/forms/WOyQ7xck1w1Z4lkG2
Уваход вольны!
Previous Event Next Event