
Bulbamovie
2-днёвы фестываль беларускага кіно ў Брэсце!
“Bulbamovie” – штогадовы фестываль новага беларускага кіно, які ўзнік па ініцыятыве польскага журналіста і кінарэжысэра Януша Гаўрылюка пры падтрымцы групы польскіх і беларускіх кінарэжысэраў і кінакрытыкаў. Першапачаткова праходзіў у Варшаве (2011-2014), з 2015 года – паралельна ў Варшаве і Мінску. Фестываль на дзве краіны стымулюе экранны пошук беларускіх аўтараў і пашырае міжнародныя кантакты кінематаграфістаў.
На ўдзел у Bulbamovie-2016 было пададзена 64 заяўкі (год таму – 47), з якіх было адабрана 24 фільмы конкурснай праграмы: 12 мастацкіх, 5 дакументальных, 7 анімацыйных.
Галоўныя ўзнагароды былі ўручаны ў дзвух намінацыях: мастацкае кіно і анімацыя. Адна з узнагарод была падзелена паміж 2-х стужак. Таксама быў прысуджаны прыз за лепшы гук і прыз глядацкіх сімпатыяў.
Фільмы-пераможцы і праект Bulbamovie прэзэнтуюць журы конкурсу і аўтары стужак.
Уваход вольны!
Previous Event Next Event