Прастора КХ
Независимое культурное пространство в Бресте
улица Халтурина 2/1, Brest, 224013 Belarus ,

Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева ў Берасьці

Jun 4, 2015 @ 7:00 pm

4 чэрвеня ў Прасторы КХ – пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч і паэтка, перакладчыца Юля Цімафеева.

У праграме: супольная прэзэнтацыя кнігі году-2014, новага рамана Альгерда Бахарэвіча “Дзеці Аліндаркі” і “Кнігі памылак”, зборніка вершаў і перакладаў Юлі Цімафеевай.

“Дзеці Аліндаркі” – кніга пра Язык і Мову, гісторыя двух дзяцей, беларускіх Гэнзэль і Грэтэль, якія заблукалі ў цёмным лесе нашай сучаснасьці. Беларускі акцэнт можна вылечыць, дастаткова проста выплюнуць костачку. Так кажа ўсемагутны Доктар, а яму можна верыць…

У “Кнігу памылак” Юлі Цімафеевай увайшлі як арыгінальныя вершы паэткі, так і зробленыя ёй за некалькі гадоў пераклады ангельскіх, амэрыканскіх, гішпанскіх і партугальскіх паэтаў.

Уваход вольны!



ГДЕ / WHERE


  • Прастора КХНезависимое культурное пространство в Бресте

ПОДРОБНОСТИ / Event Details