Прастора КХ
Независимое культурное пространство в Бресте
улица Халтурина 2/1, Brest, 224013 Belarus ,

Выстава «Як бы чаго не здарылася»

Dec 7, 2017 @ 7:00 pm  —  Dec 7, 2017 @ 10:00pm

7 снежня а 19:00 у Галерэі Прасторы КХ адкрыецца калектыўная выстава «Як бы чаго не здарылася», якае закране тэмы цэнзуры і самацэнзуры ў сучасным мастацтве. У праекце ўдзельнічаюць мастакі з Беларусі, Украіны і Расіі. Экспазіцыю складуць працы, якія ці былі цэнзураваныя, ці засталіся непрэзентаванымі праз пэўныя асцярогі аўтараў, ці так або інакш звязаныя з дэклараванай тэмай. На адкрыцці можна будзе сустрэцца з удзельнікамі праекту, таксама чакаецца куратарская экскурсія.

«Як бы чаго не здарылася» – гэта доўгатэрміновы міжнародны праект, у межах якога пройдзе серыя імпрэзаў у розных гарадах і краінах. Адзін з важных яго элементаў – даследаванне праяваў цэнзуры і самацэнзуры, у тым ліку і ў лакальным кантэксце. На сёння выставы «Як бы чаго не здарылася» адбыліся ў Брайтане (Вялікая Брытанія) і Менску.

Выстава ўлучае працы ў такіх жанрах, як відэа, перформанс, фатаграфія і інш. І ў асноўным складаецца з твораў, якія выстаўляліся на папярэдняй выставе сэрыі ў Менску. Да аўтараў, якія ўдзельнічалі ў праекце раней, гэтым разам далучыцца тэатар Крылы Халопа.

Выстава зарганізаваная сумесна з культурніцка-адукацыйным цэнтрам ЦЭХ у Менску, які прымаў праект на сваёй пляцоўцы ў кастрычніку 2017 года і выступіў асноўным арганізатарам у Беларусі.

У выставе бяруць удзел: Віёла Андрушчук (RU), Безыменны калектыў (UA), Айдар Бекчынтаеў (RU), Тэатар Крылы Халопа (BY), Вадзім Ф. Лур’е (RU), Аляксей Навумчык (BY), Вольга Сасноўская (BY), Максім Яўстропаў (RU).

Куратары выставы – група {родина} (RU), Аня ПШ (UK), Радзі Калашнікоўскі (CZ), Аляксей Талстоў (BY).

Адкрыцце выставы 7 снежня ў 19:00 у Галерэі Прасторы КХ (вул. Халтурына, 2/1). Уваход на адкрыццё вольны.
Выставу можна наведаць да 24 снежня.
Галерэя КХ працуе: чацвер-нядзеля — з 15:00 да 19:00.
Кошт уваходнага квітка: 2 рублі.
Тэлефоны для даведак: +(375)295251652, +(33)3083811



ГДЕ / WHERE


  • Прастора КХНезависимое культурное пространство в Бресте

ПОДРОБНОСТИ / Event Details


  • Начало / Starts
    Dec 7, 2017 @ 7:00 pm
  • Конец / Ends
    Dec 7, 2017 @ 10:00pm
  • Facebook Event
    View event on Facebook