Прастора КХ
Независимое культурное пространство в Бресте
улица Халтурина 2/1, Brest, 224013 Belarus ,

Механізмы памяці. Як успаміны мяняюць нашу гісторыю і ідэнтычнасць?

Apr 6, 2018 @ 7:00 pm

6 красавіка а 19-ай у Прасторы КХ адбудзецца дыскусія пра тое, як праца з успамінамі мяняе ўяўленні пра сябе і пра гісторыю.

Дзённікі, біяграфічныя успаміны, асабістыя аповеды ўсё больш і больш займаюць месца ў нашым разуменні гісторыі сваёй краіны, супольнасці, сям’і і саміх сябе. Яны даюць новую веду, пра падзеі і факты, што доўгі час адмыслова хаваліся і замоўчваліся. Яны адкрываюць знаёмыя са школы падзеі з іншага боку, калі побач з дзяржавамі, арміямі і героямі, узнікае “звычайны чалавек” з ягонай праўдай і ягоным разуменнем. Але ўспаміны гэта ня толькі новая веда. Дакументальныя спектаклі, вусная гісторыя, мастацка-дакументальная проза Алексіевіч патрабуюць перагляду сталых уяўлення пра навуку, культуру і мастацтва. Свая і чужая памяць становіцца крыніцай для новых пытанняў і пошуку адказаў пра саміх сябе.

6 красавіка, падчас сустрэчы мы паспрабуем разабрацца і зразумець як сёння адбываецца праца з успамінамі. Якім чынам — індывідуальна і супольна — мы звяртаемся да памяці? Што мы можам атрымаць новага з гэтага звароту?

Падчас сустрэчы Вольга Іванова прадставіць матэрыялы вуснагістарычных даследаванняў. На прыкладзе аднаго з аповедаў яна прапануе паразважаць пра шлях фармавання індывідуальнай ідэнтычнасцi праз механізмы памяці і расповеду.
Аксана Гайко прадставіць прыклад працы з успамінамі ў жанры дакументальнага тэатра і распавядзе пра пераасэнсавання супольнай гарадской гісторыі і пераадолення траўмы.
Разам з Тацянай Вадалажскай паразважаем пра развіццё сучасных тэхнічных сродкаў працы з памяццю.

Сустрэча адбудзецца ў межах кампаніі Лятучага ўніверсітэту ВЕДЫ ONLINE, што арганізуе серыю дыскусійных сустрэчаў з выкладчыкамі платформы ў Брэсце, Гродна, Віцебску і Бабруйску.

Анлайн і афлайн – два бакі адукацыйнага і мысленчага працэсу. З аднаго боку – гэта зручнасць, дасяжнасць і новыя магчымасць. Але ёсць і іншы бок. Нішто не заменіць сустрэчы чалавека з чалавекам сам-насам у тым, каб набыць разуменне, адшукаць адказы на вострыя і складаныя пытанні.

Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэту (http://dp.fly-uni.org/) прапануе анлайн-курсы, каб увайсці ў тэму, засвоіць базавыя веды і зразумець, з кім са спецыялістаў ды навукоўцаў варта далей разгортваць камунікацыю, куды паглыбляцца. Сустрэчы “у жывую” – магчымасць для супольнага абмеркавання праблем, асэнсавання пытанняў, крытыкі і рэфлексіі.

Вольга Іванова – архівазнаўца, кандыдат гістарычных навук. Адна з распрацоўшчыкаў анлайн-праекта Беларускі архіў вуснай гісторыі (http://www.nashapamiac.org/archive/home) і аўтараў анлайн курсу “Прамоўленая гісторыя” (http://dp.fly-uni.org/courses/pramoulenaya-historia/).

Аксана Гайко – акторка, рэжысерка, дырэктарка тэатра “Крылы халопа”. Аўтарка праекту Brest Stories Guide (http://www.breststories.com/)

Тацяна Вадалажская – сацыёлаг, метадолаг, каардынатарка Лятучага ўніверсітэта.

6 красавіка, Прастора КХ (вул.Халтурына 2/1). Пачатак 19:00.
Уваход вольны!



ГДЕ / WHERE


  • Прастора КХНезависимое культурное пространство в Бресте

ПОДРОБНОСТИ / Event Details