
Прэзентацыя «Арт-пiкнiк Freaky Summer Party. Альтэрнатыўны дзень горада ў Менску»
У гэтую пятніцу, 22 траўня, у Берасці пройдзе чарговая афлайн-сустрэча, арганізаваная медыялабараторыяй 34mag і «Еўрарадыё». Нашым госцем стане Дзяніс Трусіла http://34mag.net/post/dzyanis-trusila/, арт-дырэктар крэатыўнага агенцтва Pocket Rocket Creative і прадзюсар арт-пікніка Freaky Summer Party.
Падчас выступу Дзяніс распавядзе, як за некалькі гадоў гарадскі пікнік у Менску пераўтварыўся ў альтэрнатыўны Дзень горада, а лічба наведнікаў вырасла з 28 да 8 000 чалавек. Госць абяцае даць добры зарад натхнення ўсім тым, хто жадае ўплываць на культурны ландшафт свайго горада і ладзіць уласныя падзеі. Таксама будзе магчымасць задаць пытанні і абмеркаваць ідэі.
Сустрэча адбудзецца ў бліжэйшую пятніцу, 22 траўня, у «Прасторы КХ» (вул. Халтурына, 2/1). Пачатак а 19.00. Уваход вольны.
Previous Event Next Event