
Сустрэча з Вiктарам Жыбулем: «Варлам Шаламаў і беларуская літаратура»
Мы працягваем сустрэчы у Прасторы КХ у межах выставы «Жыць ці пісаць. Варлам Шаламаў» https://www.facebook.com/events/783502238452452/
Сустрэча адбудзецца з Віктарам Жыбулем на тэмат : «Варлам Шаламаў і беларуская літаратура»
У лекцыі будуць разглядацца наступныя пытанні:
Чым Варлам Шаламаў цікавы і блізкі беларускаму чытачу.
Беларускі кантэкст у творах В. Шаламава.
Творчыя кантакты Варлама Шаламава з мінскім яўрэйскім паэтам Хаімам Мальцінскім.
Творчасць В. Шаламава і прадстаўнікоў беларускай лагернай прозы (Ф. Аляхновіч, П. Палягошка, С. Грахоўскі, Л. Геніюш, Я. Скрыган і інш.): падабенствы і адрозненні.
Апавяданні В. Шаламава ў беларускім перакладзе.
Віктар Жыбуль — беларускі паэт, кандыдат філалагічных навук, навуковы супрацоўнік архіва-музея літаратуры БДАМЛМ (Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва).
У межах сустрэчы таксама адбудзецца прагляд фільма «Некалькі маіх жыццяў. Варлам Шаламаў»
Прастора КХ, вул. Халтурына 2/1
Уваход вольны.
Previous Event Next Event