Прастора КХ
Независимое культурное пространство в Бресте
улица Халтурина 2/1, Brest, 224013 Belarus ,

Уводны курс у канцэпцыю «Глыбінны антыфашызм»

Oct 17, 2016 @ 7:00 pm  —  Oct 17, 2016 @ 9:00pm

Тычыцца: ці падаўляць свайго ўнутранага фашыста?

Калі Вы жывеце ў Брэсце, Вам проста неабходна пагаварыць з намі пра глыбінны антыфашызм менавіта зараз. Запрашаем Вас на сумесны семінар Моладзевай Праваабарончай Групы-Беларусь і праваабарончай ініцыятывы «HumanConstanta» 17кастрычніка ў Брэсце.

Напэўна, Вы лічыце, што тэма фашызму зусім не тычыцца сучаснага беларуса, які жыве у мірны час у сваім мірным горадзе. Але ўсё далёка не так проста. Сёння менавіта ў Брэсце знаходзяцца некалькі тысяч бежанцаў з Чачні, якія вымушаныя заставацца тут на месяцы, тамушто Польшча не прымае іх у сябе. Напэўна, Вы чулі пра гэта і бачыце гэтых людзей у сваім родным горадзе. Што Вы адчуваеце, сустракаючыся з імі?

Мы вельмі рады, калі ў Вас не ўзнікае грэбавання і адчування дыскамфорту пры сутыкненні з прадстаўнікамі іншых меншасцяў. Аднак часцяком менавітаагрэсіўная рэакцыя характэрна для многіх іншых людзей, якіх ні ў якім разе нельга назваць дрэннымі. Чаму так адбываецца? Чым лічым такія рэакцыі небяспечнымі? І чаму з гэтым вельмі важна працаваць кожнаму з нас?

Пра што гаворка? Якая агрэсія ў адносінах да іншых? Які фашызм? Звычайны. Мы прапануем Вам пагаварыць пра з’яву, якую ўжо даўно не варта асацыяваць толькі з Германіяй, пачаткам ХХ стагоддзя і Халакостам.

Мы прапануем Вам прыйсці на сустрэчу і пагутарыць не толькі з намі, але і з самім сабой.

Запрашаем на ўводны курс у канцэпцыю «Глыбінныантыфашызм». Брэст. 17кастрычніка (панядзелак). Пачатак а 19:00.

Акрамя гэтага, у рамках дадзенага семінара будзе прадстаўленая выстава, падрыхтаваная Моладзевай Праваабарончай Групай-Беларусь (Беларусь-МПГ). Працы, якія Вы ўбачыце, распавядуць Вам пра тое, што правы чалавека — пракожнага з нас, а арт-мова — той інструмент, які нават без спецыяльных навыкаў дапамагае трансляваць нешта важнае. І не абавязкова быць прызнаным мастаком, каб змяняць свет вакол. Тэмы адукацыі, самаразвіцця, недыскрымінацыі, салідарнасці, міратворчасці і імкнення да справядлівасц істалі ключавымі кропкамі адліку творчага імпульсу.

Мы вельмі чакаем Вас на нашым мерапрыемстве. Спадзяемся, Вы зацікавіліся і ўжо гатовыя запоўніць анкету ўдзельніка да 15 га кастрычніка https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeodwHghsZC8fpS1krxcyU1uYv4kVHfWWOZeAVyaVNsOIReGg/viewform (уключна).

Калі? 17кастрычніка (панядзелак).

У колькі? 19.00.

Дзе? Брэст, Прастора КХ (адрас прышлем пасля запаўнення анкеты).

Таксама прапануем Вам далучыцца да кампаніі па збору цёплых рэчаў для ўцекачоў, якія зараз знаходзяцца ў Брэсце і праводзяць шмат часу ў халодным будынку вакзала. Прыносьце вопратку (кофты, курткі, абутак) прама на семінар і мы абавязкова ўсё перададзім тым, хто вельмі мае патрэбу ў гэтых цёплых рэчах.

МПГ-Беларусь: https://www.facebook.com/belmpd/?fref=ts
Хьюман Канстанта: https://www.facebook.com/HumanConstanta/?fref=ts

Да сувязі і сустрэчы!



ГДЕ / WHERE


  • Прастора КХНезависимое культурное пространство в Бресте

ПОДРОБНОСТИ / Event Details


  • Начало / Starts
    Oct 17, 2016 @ 7:00 pm
  • Конец / Ends
    Oct 17, 2016 @ 9:00pm
  • Facebook Event
    View event on Facebook