
Ігар Мельнікаў “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.” Прэзентацыя
Новая кніга-альбом Ігара Мельнікава “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.”
Аўтар прадставіць апошнія асобнікі выдання ў Берасці.
Новая кніга беларускага гісторыка Ігара Мельнікава змяшчае сотні малавядомых і раней нідзе не публікаваных фотаздымкаў і іншых графічных матэрыялаў. Большасць з іх паходзяць з прыватнага архіва аўтара. Акрамя гэтага, асаблівую цікавасць уяўляюць фотаздымкі былой савецка-польскай мяжы, атрыманыя аўтарам з Нацыянальнага архіва Нідэрландаў у Гаазе (здымкі галандскага фатографа Віллема ван дэ Пола), фота былой савецка-польскай мяжы з польскага Музея гісторыі фатаграфіі імя Валера Жэвуцкага ў Кракаве, здымкі з беларускага Музея абароны Берасцейскай крэпасці і прыватнага архіва спадара Пэтара Кёнэке. Вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы кнігі аказаў краязнаўца і калекцыянер з Германіі Аляксей Кісліцын.
Кніга дапаможа сучасным беларусам зразумець феномен даваеннай савецка-польскай мяжы і стане выдатным і каштоўным падарункам для ўсіх аматараў вайсковай гісторыі Беларусі. Наклад кнігі-альбома – 100 асобнікаў.
Уваход вольны.
Previous Event Next Event