
Bulbamovie
Да Прасторы КХ едзе «Bulbamovie»!
«Bulbamovie» — гэта фестываль беларускага незалежнага кіно, які з 2011 года праходзіць у Варшаве, з 2015 года праходзіць на 2 пляцоўках, у Мінску і Варшаве.
«Бульбамуві-2016» адкрыў прыем заявак, а таксама пачаў інфармацыйна-адукацыйную праграму. Каманда: кіна-эксперты, удзельнікі і пераможцы фестывалю мінулых гадоў, акцёры, рэжысёры адпраўляюцца ў падарожжа па краіне з навучальнымі майстар-класамі.
Пытанні, якія мы будзем абмяркоўваць: спрэчкі пра лёс айчыннага кіно, парады будучым удзельнікам конкурсу, дзе браць грошы на свае працы, дзе можна пабачыць беларускае кіно.
Госць сустрэчы — праграмны дырэктар фэсту, журналіст, кінакрытык Максім Жбанкоў.
У рамках сустрэчы вы пабачыце наступныя стужкі, пераможцы Bulbamovie мінулых гадоў:
Таццяна Сецко «Не веру» (дакументальны, 2013, 35 хв)
Алесь Лапо «Вандроўнік не вернецца» (дакументальны, 2012, 15 хв)
Мітрый Семенаў-Алейнікаў «Одной крыві” (мастацкі, 2015, 15 хв)
Андрэй Такінданг «Горад» (анімацыя, 2013, 4 хв)
Марыя Матусевіч «Фокус» (анімацыя, 2013, 5 мхв)
Сустрэча адбудзецца 11 жніўня ў 19.00 у Прасторы КХ, па адрэсе г. Брэст, вул. Халтурына, 2/1
Чакаем вас на нашым мерапрыемстве! Уваход вольны!
“Bulbamovie-2016” – твой погляд, твой крэатыў. Прыходзь і перамагай!
Фестываль у Фэйсбуку https://www.facebook.com/bulbamovie/
Previous Event Next Event