Казка-падарожжа «Як Каза за Сонцам хадзiла»
«У аднойвесцы жылi людзi добрыя ды працавiтыя, але нiчога ня мелi. Штомесяц прылятаў Змей Гарыныч I збiраў данiну.I вось прыляцеў аднойчы, а людзям ужо й даць няма чаго.Раззлаваўся Змей. I забраў тады ў людзей Сонейка…»Так пачынаюцца прыгоды вяселай I рашучай Казы. Разам з гледачамi Каза iдзе ў нялёгкае i небяспечнае падарожжа дзеля выратавання Сонейка ад Змея Гарыныча.
Спектакль рухаецца, i на сваiм шляху смелым падарожнiкам спаткаюцца Бусел-ахоўнiк, Бабка- чараўнiца i нават сама Смерць… Знаходлiвасць i дабразычлiвасць дапамогуць Казе адшукаць шлях да Змея. І з падтрымкай чароўнага баяна i маленькiх гледачоў,Каза усё ж вярне на неба яснае Сонейка.
Для ўтварэння яскравага вiдовiшча служыць калядная беларуская эстэтыка, аўтэнтычныя беларускiя маскi- постацi. Тэатр на працягу 3-х гадоў займаецца вывучэннем абрада Каляд I непасрэдна калядаваннем. Усе гэтае знайшло свае месца ў казцы.
Акторы: Алег Гарбацюк, Сяргей Гайко, Аксана Гайко, Святлана Гайдалёнак, Ганна Фёдарава, Алена Штык
Рэжысер: Аксана Гайко
Музыка: Аляксандр Будзько
Дапамога: Аляксандр Казлянка, Канстанцiн Турчаняк, Андрэй Алексіевіч, Уладзімір Бараноўскі, група “Los perdidos”
Маскi, касцюмы, рэквiзiт: тэатр “Крылы халопа”
Працяг: 35-45 хвілін (залежыць ад трасы і колькасьці дзяцей)
Прэм`ера адбылася 1 чэрвеня 2008г. у Кобрынскiм дзiцячым доме.