Выстава “Як бы чаго не здарылася” – калектыўны мастацкі праект, які закранае тэмы цэнзуры і самацэнзуры ў сучасным мастацтве. У праекце ўдзельнічаюць мастакі з Беларусі, Украіны і Расіі. Экспазіцыю складаюць працы, якія ці былі цэнзураваныя, ці засталіся непрэзентаванымі праз пэўныя асцярогі аўтараў, ці так або інакш звязаныя з дэклараванай тэмай.
“Як бы чаго не здарылася” – гэта доўгатэрміновы міжнародны праект, у межах якога ладзяцца імпрэзы ў розных гарадах і краінах. Адзін з важных яго элементаў – даследаванне праяваў цэнзуры і самацэнзуры, у тым ліку і ў лакальным кантэксце.
Берасцейская выстава ўлучае працы ў такіх жанрах, як відэа, перформанс, фатаграфія і інш. У асноўным яна складаецца з твораў, якія выстаўляліся на папярэдняй выставе сэрыі ў Менску. Да аўтараў, якія ўдзельнічалі ў праекце раней, гэтым разам далучаецца тэатар Крылы Халопа.
Выстава зарганізаваная сумесна з культурніцка-адукацыйным цэнтрам ЦЭХ у Менску, які прымаў праект на сваёй пляцоўцы ў кастрычніку 2017 года і выступіў асноўным арганізатарам у Беларусі.
У выставе бяруць удзел: Віёла Андрушчук (RU), Безыменны калектыў (UA), Айдар Бекчынтаеў (RU), Тэатар Крылы Халопа (BY), Вадзім Ф. Лур’е (RU), Аляксей Навумчык (BY), Вольга Сасноўская (BY), Максім Яўстропаў (RU).
Куратары выставы – група {родина} (RU), Аня ПШ (UK), Радзі Калашнікоўскі (CZ), Аляксей Талстоў (BY).
Фотарэпартаж з адкрыцця выставы
Выбраныя публікацыі пра выставу:
https://binkl.by/read/doings/kak-by-chego-ne-vyshlo-o-tsenzure-bez-kupyur/